Перайсці да зместу

Фернан Кнопф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фернан Кнопф
фр.: Fernand Khnopff
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 верасня 1858(1858-09-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 1921(1921-11-12)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, фатограф, філосаф, пісьменнік, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак сімвалізм[7][8]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ферна́н Кнопф (фр. Fernand Khnopff, поўнае імя Фернан-Эдман-Жан-Мары Кнопф, 12 верасня 1858, Дэндэрмондэ, Усходняя Фландрыя — 12 лістапада 1921, Брусель) — бельгійскі мастак, графік, скульптар і мастацтвазнаўца, галоўны прадстаўнік бельгійскага сімвалізму.

Бацька Кнопфа быў суддзёй у Бругэ, належаў да арыстакратычнай аўстрыйскай сям’і, якая перасялілася ў Бельгію ў XVI стагоддзі. Кнопф вырас у Бругэ, пазней пераехаў з бацькамі ў Брусель і па патрабаванні свайго бацькі спачатку вывучаў юрыспрудэнцыю ў Брусельскім вольным універсітэце, але неўзабаве перавёўся ў брусельскую Акадэмію мастацтваў, дзе і пачалася яго кар’ера як пейзажыста і партрэтыста. Яго настаўнікам быў Ксаўе Мелеры.

У 1877 годзе ён пабываў у Парыжы, дзе на яго вялікае ўражанне зрабіў Эжэн Дэлакруа. У Англіі ён пазнаёміўся з прерафаэлітамі, якія аказалі вялікі ўплыў на яго стыль — Бёрн-Джонс, Расеці, Уотс.

У 1878 годзе на Сусветнай выставе ў Парыжы ён пазнаёміўся з мастаком Гюставам Маро і ў далейшым звярнуўся да сімвалізму. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў Таварыства XX.

Зноскі

  1. а б Fernand Khnopff
  2. а б Fernand KhnopffOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Union List of Artist Names Праверана 12 снежня 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.
  5. RKDartists Праверана 13 чэрвеня 2020.
  6. Fernand Khnopff // Photographers’ Identities Catalog Праверана 19 снежня 2020.
  7. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
  8. RKDartists