Ферэнц Эркель
Ферэнц Эркель | |
---|---|
венг.: Erkel Ferenc | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1810 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1893 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Adél Adler[d] |
Дзеці | Sándor Erkel[d], Gyula Erkel[d], László Erkel[d], Elek Erkel[d] і Lajos Erkel[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Károly Szabados[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фе́рэнц Э́ркель (венг.: Erkel Ferenc; 7 лістапада 1810, Дзьюла, Венгрыя — 25 чэрвеня 1893, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог; заснавальнік венгерскай нацыянальнай оперы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рана праявіў музычныя здольнасці. Вучыўся ў Генрыха Клейна ў Пожані. З юных гадоў канцэртаваў як піяніст, у 1828—1835 гадах выкладаў ігру на фартэпіяна, а таксама з 1890 года служыў капельмайстрам у Колашвары. У 1835 годзе пераехаў у Пешт, дзе неўзабаве стаў дырыжорам Венгерскага тэатральнага таварыства. З 1838 года галоўны дырыжор Нацыянальнага тэатра, адначасова яго кіраўнік і музычны дырэктар, з 1884 года — Опернага тэатра, адначасова ў 1875—1886 гадах дырэктар і прафесар Музычнай акадэміі ў Будапешце.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Музыка Эркеля цесна звязана з народным музычным мастацтвам Венгрыі, на ёй адбіўся рэвалюцыйны ўздым 1848—1849 гадоў. Сярод твораў: нацыянальныя героіка-рамантычныя оперы «Марыя Батары» (паст. 1840), «Ласла Хуньядзі» (паст. 1844), «Банк бан» (паст. 1861), «Кароль Іштван» (паст. 1885), урачыстая уверцюра (1867) для аркестра, хоры і інш. Аўтар гімна (1845), які стаў нацыянальным гімнам Венгрыі.
Зноскі
- ↑ а б Эркель Ференц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ферэнц Эркель
- Ферэнц Эркель: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1810 годзе
- Нарадзіліся ў Дзьюле
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 1893 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Керэпешы
- Выпускнікі Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста
- Музычная акадэмія Ферэнца Ліста
- Асобы
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Венгрыі
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Музыканты паводле алфавіта
- Піяністы паводле алфавіта
- Піяністы Венгрыі
- Піяністы XIX стагоддзя
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры Венгрыі
- Дырыжоры XIX стагоддзя
- Музычныя педагогі Венгрыі
- Музычныя педагогі XIX стагоддзя
- Акадэмічныя музыканты Венгрыі
- Выкладчыкі Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста
- Шахматысты Венгрыі
- Заснавальнікі нацыянальнага опернага мастацтва
- Кампазітары — аўтары гімнаў