Хвалі дэ Бройля
Хва́лі дэ Бро́йля, ці хва́лі імаве́рнасці — характарыстыка хвалевых уласцівасцей элементарных часціц; колькаснае праяўленне карпускулярна-хвалевага дуалізму матэрыі.
Наяўнасць у святла карпускулярных уласцівасцей на працягу доўгага часу заставалася незаўважанай. Пасля выяўлення ў электрамагнітных хваль карпускулярных уласцівасцей паўстае пытанне: ці не валодаюць, у сваю чаргу, матэрыяльныя часціцы хвалевымі ўласцівасцямі. Адказ на гэтае пытанне даў дэ Бройль, які прапанаваў гіпотэзу, што ўсе матэрыяльныя часціцы валодаюць не толькі карпускулярнымі, але і хвалевымі ўласцівасцямі[1].
Уведзены Луі дэ Бройлем (1924); іх існаванне пацверджана ў доследах па дыфракцыі часціц.
Кожнай часціцы з энергіяй E і імпульсам p адпавядае хваля дэ Бройля з даўжынёй λ = h/p і частатой ν = E/h, дзе h — пастаянная Планка.
Хвалевая функцыя такой часціцы перыядычная ў прасторы і часе з адпаведнай даўжынёй хвалі λ і перыядам T = 1/ν. Напрыклад, для электронаў з энергіяй ад 1 эВ да 10 кэВ даўжыні хваль дэ Бройля ляжаць у дыяпазоне рэнтгенаўскага выпрамянення.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хвалі дэ Бройля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 570.
- Волны де Бройля // Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 1: Ааронова — Бома эффект — Длинные линии (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — 707 с. — 100 000 экз. С. 330—331.
- Матвеев, А. Н. Атомная физика / А. Н. Матвеев. М.: Высш. шк., 1989.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Матвеев, А. Н. Атомная физика / А. Н. Матвеев. М.: Высш. шк., 1989.