Хелуан
Выгляд
| ||||||||||||
Хелуан (Хельван) — горад у Егіпце на беразе Ніла, паўднёвы прыгарад Каіра. Размешчаны непадалёк ад старажытных руін Мемфіса. Насельніцтва 643 327 жыхароў (2006).
Клімата-бальнеалагічны курорт. Клімат сухі (каля 40 мм ападкаў у год), з гарачым летам (сярэдняя тэмпература ліпеня 35,5 ° C). Сярэдняя тэмпературы снежні — 16,6 ° C, студзеня — 14,8 ° C, лютага — 16,5 ° C. Лячэбныя сродкі: сонечныя, паветраныя і пясочныя ванны; тэрмальныя (25—33 ° C) серавадародныя хларыдна-сульфатна-натрыевыя мінеральныя крыніцы, ваду якіх выкарыстоўваюць для ваннаў, пітва і інгаляцый.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).