Храм Дыяскураў
Выгляд
Славутасць | |
Храм Дыяскураў | |
---|---|
Tempio di Castore e Polluce | |
41°53′30″ пн. ш. 12°29′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Рымскі форум | Рым, Рымскі форум |
Першае згадванне | 484 |
Дата заснавання | 496 да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храм Дыяскураў, Храм Кастара і Полукса (лац.: Aedes Castoris) — адзін з найстарэйшых храмаў на Рымскім форуме. Храм быў прысвечаны блізнятам Кастару і Полуксу, сынам Юпітэра. Быў пабудаваны ў 484 годзе да н.э. па замове сына дыктатара Аулія Пастумія ў гонар перамогі над Тарквініем на возеры Рэгіл у Лацыё (499 г. да н.э.). Дыяскуры нібыта дапамаглі атрымаць перамогу і прынеслі гэту навіну ў Рым. Каля 117 года да н.э. храм быў абноўлены Луцыем Цэцыліем Метэлам Далматыкам. У I стагоддзі н.э. па загадзе Тыберыя храм абнавілі. На сённяшні дзень захаваліся тры калоны карынфскага ордара (15 м у вышыню), так званыя «Тры сястры». Алтар і крыніца Ютурны, у якой, па легендзе, браты напаілі сваіх коней, знаходзіліся каля храма.
-
Рэканструкцыя Храма Дыяскураў
-
Храм Дыяскураў у 1880 г.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Stierlin, Henri. Imperium Romanum. — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — ISBN 3-8228-8729-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Храм Дыяскураў