Царква Фрэдэрыка
Славутасць | |
Царква Фрэдэрыка | |
---|---|
55°41′06″ пн. ш. 12°35′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Данія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Царква Дацкага Народа |
Епархія | Капенгагенская дыяцэзія[d] |
Благачынне | Frederiks Parish[d] |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] і ракако |
Архітэктар | Nicolai Eigtved[d] і Ferdinand Meldahl[d] |
Дата заснавання | 1749 |
Сайт | marmorkirken.dk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Фрыдэрыка, таксама вядомая як Мармуровая царква (дацк.: Marmorkirken) — лютэранская царква, адна са славутасцяў Капенгагена.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праект будынка быў створаны архітэктарам Мікалаем Эйгтведам у 1740 годзе. Месцазнаходжаннем новай царквы быў абраны раён Капенгагена Фрэдэрыксштадэн.
Першы камень у падмурак быў закладзены каралём Фрэдэрыкам V 31 кастрычніка 1749 года, аднак будаўніцтва замарудзілася ў выніку скарачэння бюджэтных асігнаванняў і смерці Эйгтведа ў 1754 годзе. У 1770 годзе першапачатковы праект царквы быў адпрэчаны Іаганам Фрыдрыхам Струэнзэ. Царква заставалася недабудаванай амаль 150 гадоў.
Праект, па якім пабудаваны будынак, які існуе ў наш час, быў быў створаны Фердынандам Мелдалам, будаўніцтва фінансавалася дацкім банкірам Карлам Фрэдэрыкам Цьетгенам. Царква была адкрыта 19 жніўня 1894 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Будынак мае самы вялікі ў рэгіёне купал (яго акружнасць складае 31 метр), які абапіраецца на дванаццаць калон.