Царкоўнаславянская мова
Царкоўнаславянская мова | |
---|---|
Саманазва | Црькъвьнословѣньскъ ѩꙁы́къ |
Краіны |
Візантыя Вялікая Маравія Кіеўская Русь |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Класіфікацыя | |
Пісьменнасць | глаголіца, кірыліца, царкоўнаславянскі алфавіт[d][1], лацінскае пісьмо і стараславянская кірыліца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | цер 777 |
ISO 639-1 | cu |
ISO 639-2 | chu |
ISO 639-3 | chu |
Ethnologue | chu |
IETF | cu |
Glottolog | chur1257 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Царкоўнаславянская мова — пазнейшыя формы стараславянскай мовы, якія ўжываюцца пераважна ў богаслужэнні ў славянскіх краінах. Пісьменнасць на аснове кірыліцы і глаголіцы. Пачынальнікамі царкоўнаславянскай моўнай традыцыі лічацца Кірыл і Мяфодзій.
Існуе некалькі ізводаў (варыянтаў або рэдакцый) царкоўнаславянскай мовы, якія развіліся са стараславянскай пад уплывам жывых славянскіх гаворак.
Першаю друкаванаю кнігаю на царкоўнаславянскай мове стаў «Місал па закону рымскага двара» (харв.: Misal po zakonu rimskoga dvora), выдадзены ў 1483 годзе вуглаватаю глаголіцаю. Трохі пазней, у 1491 годзе, у Кракаве кірыліцаю былі надрукаваны 5 літургічных кніг (у тым ліку Актоіх Швайпольта Фіёля ).
Старацаркоўнаславянская мова
[правіць | правіць зыходнік]Стараславянская мова — мова самых старажытных вядомых славянскіх пісьмовых помнікаў (10—11 ст.). У яе аснове ляжаў паўднёваславянскі салунскі дыялект, аднак з самага пачатку стараславянская мова насіла характар наднацыянальнай мовы, зразумелай усім славянскім плямёнам.
У далейшым стараславянская мова атрымала назву «царкоўнаславянская мова», яшчэ пазней — «старацаркоўнаславянская мова» (гл. Падзел царкоўнаславянскай мовы).
Ізводы царкоўнаславянскай мовы
[правіць | правіць зыходнік]Царкоўнаславянская мова была мовай помнікаў славянскай пісьменнасці, якія ствараліся на ўзор перакладаў Кірылы і Мяфодзія, аднак набылі мясцовыя асаблівасці. Таму ў мовазнаўчай літаратуры сустракаюцца тэрміны «царкоўнаславянская мова усходнеславянскага ізводу (рэдакцыі)», «царкоўнаславянская мова балгарскай, македонскай, сербскай, харвацкай глагалічнай рэдакцыі».
Падзел царкоўнаславянскай мовы
[правіць | правіць зыходнік]Каб дадаткова адрозніваць царкоўнаславянскую мову пазнейшых часоў, быў уведзены падзел на старацаркоўнаславянскую мову (мова помнікаў пісьменнасці 10—11 ст.) і царкоўнаславянскую мову (мова больш сучасных, аж да 19 ст., помнікаў царкоўнаславянскай пісьменнасці).
Сучаснае ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]За нашым часам з’яўляецца асноўнай літургічнай мовай Праваслаўнае Царквы ў Рускай Праваслаўнай Царкве, Балгарскай Праваслаўнай Царкве, ва Украінскай Праваслаўнай Царкве, у Беларускай Праваслаўнай Царкве.
Выкарыстоўваецца ў Сербскай Праваслаўнай Царкве і Польскай Праваслаўнай Царкве, часткова выкарыстоўваецца ў Амерыканскай і Чэшскай і Славацкай Праваслаўнай Цэрквах. Выкарыстоўваецца таксама ў іншых рэлігійных супольнасцях, напрыклад, такіх як Македонская Праваслаўная Царква, Чарнагорская Праваслаўная Царква, Ісцінна-Праваслаўная Царква і г.д. Мае ўжыванне ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве (нароўні з беларускай), Украінскай грэка-каталіцкай царкве (нароўні з украінскай) і Расійскай грэка-каталіцкай царкве, часам выкарыстоўваецца ў іншых грэка-каталіцкіх і рымска-каталіцкіх цэрквах славянскіх краін.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Classification
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Царкоўнаславянская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 86. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Царкоўнаславянская мова // Беларуская мова: энцыклапедыя. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — С. 600—601. — ISBN 5-85700-126-9.
- Будзько І. Гістарычная лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць і перспектывы развіцця // Гістарычны альманах. Том 9. 2003. — Гродна, 2003. — С.164—168.