Перайсці да зместу

Цвік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цвікі

Цвік — зробленая з цвёрдага металу, часцей за ўсё сталі, рэч, з аднаго бока завостраная, а з другога скончаны плоскім капялюшыкам, служыць для злучэння розных элементаў (звычайна дрэва), іх забіваннем. Для забівання цвікоў ужываецца малаток. Звычайна, пры працах патрабуючых хуткага забівання вялікай колькасці цвікоў карыстаюцца электрычнымі ці пнеўматычнымі малаткамі, якія патрабуюць спецыяльных цвікоў, злучаных платыкавым пасам.

Пнеўматычны малаток

У старажытнасці чалавек вырабляў цвікі з костак рыбы, шыпоў раслін, з дрэва цвёрдых парод.

У эпоху бронзавай культуры з'явіліся першыя металічныя цвікі — літыя і кованыя. Потым цвікі сталі вырабляцца з меднага і жалезнага дрота.

У наш час цвікі вырабляюцца ў асноўным з жалеза. У асобных выпадках яны вырабляюцца з латуні, медзі, цынка і іншых матэрыялаў.

Тэхналогія вытворчасці

[правіць | правіць зыходнік]

Да канца XIX стагоддзя каваныя цвікі складалі прадмет шырокай саматужнай вытворчасці. Вытворчасць, як правіла, заключалася ў наступным: рабочы браў жалезны прут, напальваў у горне, ударамі молата адцягваў яго на кавадле, завастраючы на канцы і пакідаючы патаўшчэнне на месцы будучай галоўкі. Затым прут ля галоўкі адсякалася і ўстаўляўся ў брусок з адтулінай, пасля чаго галоўка расплюшчвалася малатком.