Цеплавое выпраменьванне
Цеплавое выпраменьванне — электрамагнітнае выпраменьванне, якое ўзнікае за кошт унутранай энергіі цела[1]. Мае суцэльны спектр, максімум якога залежыць ад тэмпературы цела. Пры астыванні апошні зрушваецца ў даўгахвалевую частку спектра. Цеплавое выпраменьванне выпускаюць, напрыклад, нагрэты метал, зямная атмасфера і белы карлік[1][2].
Прычынай таго, што рэчыва выпраменьвае электрамагнітныя хвалі, з’яўляецца будова атамаў і малекул з зараджаных часціц, з-за чаго рэчыва працята электрамагнітнымі палямі. У прыватнасці, пры сутыкненнях атамаў і малекул адбываецца іх ударнае ўзбуджэнне з наступным высвечваннем. Характэрнай рысай з’яўляецца тое, што пры асерадненні каэфіцыента выпраменьвання паводле максвелаўскага размеркавання, пачынаючы з энергій hν ∼ kT, у спектры пачынаецца экспанентны завал[3].
У выпадку, калі выпраменьванне знаходзіцца ў тэрмадынамічнай раўнавазе з рэчывам, то такое выпраменьванне называецца раўнаважным. Спектр такога выпраменьвання эквівалентны спектру абсалютна чорнага цела і апісваецца законам Планка. Аднак ў агульным выпадку цеплавое выпраменьванне не знаходзіцца ў тэрмадынамічнай раўнавазе з рэчывам, такім чынам больш гарачае цела астывае, а халаднейшае наадварот награваецца. Спектр такога выпраменьвання вызначаецца законам Кірхгофа.
Асноўныя паняцці і характарыстыкі цеплавога выпраменьвання
[правіць | правіць зыходнік]Энергетычная свяцільнасць цела
[правіць | правіць зыходнік]Энергетычная свяцільнасць цела - — фізічная велічыня, якая з’яўляецца функцыяй тэмпературы і колькасна роўная энергіі, якая выпраменьваецца целам за адзінку часу з адзінкі плошчы паверхні ва ўсіх кірунках і па ўсім спектры частот.
Спектральная шчыльнасць энергетычнай свяцільнасці
[правіць | правіць зыходнік]Спектральная шчыльнасць энергетычнай свяцільнасці — функцыя частаты і тэмпературы, якая характарызуе размеркаванне энергіі выпраменьвання па ўсім спектры частот (або даўжынь хваль).
Аналагічную функцыю можна напісаць і праз даўжыню хвалі
Можна даказаць, што спектральная шчыльнасць энергетычнай свяцільнасці, выяўленая праз частату і даўжыню хвалі, звязаны суадносінамі:
Паглынальная здольнасць цела
[правіць | правіць зыходнік]Паглынальная здольнасць цела — — функцыя частаты і тэмпературы, паказвае, якая частка энергіі электрамагнітнага выпраменьвання, што падае на цела, паглынаецца целам у вобласці частот каля
дзе — паток энергіі, які паглынаецца целам.
Адлюстравальная здольнасць цела
[правіць | правіць зыходнік]Адлюстравальная здольнасць цела — — функцыя частаты і тэмпературы, паказвае якая частка энергіі электрамагнітнага выпраменьвання, што падае на цела, адлюстроўваецца ад яго ў вобласці частот зблізку
дзе — паток энергіі, які адлюстроўваецца ад цела.
Падрабязней гл. Альбеда
Абсалютна чорнае цела
[правіць | правіць зыходнік]Абсалютна чорнае цела — гэта фізічная абстракцыя (мадэль), пад якой разумеюць цела, якое цалкам паглынае ўсё электрамагнітнае выпраменьванне, якое падае на яго
Падрабязней Абсалютна чорнае цела
Шэрае цела
[правіць | правіць зыходнік]Шэрае цела — гэта такое цела, каэфіцыент паглынання якога не залежыць ад частаты, а залежыць толькі ад тэмпературы
Аб’ёмная шчыльнасць энергіі выпраменьвання
[правіць | правіць зыходнік]Аб’ёмная шчыльнасць энергіі выпраменьвання — — функцыя тэмпературы, колькасна роўная энергіі электрамагнітнага выпраменьвання ў адзінку аб’ёму па ўсім спектры частот
Спектральная шчыльнасць энергіі
[правіць | правіць зыходнік]Спектральная шчыльнасць энергіі — — функцыя частаты і тэмпературы, звязаная з аб’ёмнай шчыльнасцю выпраменьвання формулай:
Варта адзначыць, што спектральная шчыльнасць энергетычнай свяцільнасці для абсалютна чорнага цела звязана са спектральнай шчыльнасцю энергіі наступнымі суадносінамі:
Асноўныя законы цеплавога выпраменьвання
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б М. А. Ельяшевич. Теплово́е излуче́ние // Физическая энциклопедия. В 5 т. (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия (т. 1—2); Большая Российская энциклопедия (т. 3—5), 1988—1999. — ISBN 5-85270-034-7.
- ↑ Белы карлік .
- ↑ А.В. Засов, К.А. Постнов. Излучение абсолютного черного тела // Общая астрофизика. — С. 32.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ташлыкова-Бушкевич И. И. Физика. Уч. пособие. В 2 ч. Ч. 2. Минск, 2008
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Цеплавое выпраменьванне (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі