Перайсці да зместу

Цюільры (палац)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац Цюільры, які згарэў у 1871 годзе, выгляд з унутранага двара Луўра


Цюільры (фр.: Tuileries, састарэлая перадача Цюльеры) — не існуючы больш палац Парыжa, які быў часткай комплексу будынкаў Луўра, які служыў адной з рэзідэнцый для французскіх каралёў. Палац складаўся з трох павільёнаў, злучаных паміж сабой карпусамі: цэнтральнага «Павільёна гадзіннікаў» і двух бакавых — «Павільёна Марса» і «Павільёна Флоры».

Цэнтральная частка палаца згарэла пры пажары 24 мая 1871 года. Павільёны Марса і Флоры пазней былі адрэстаўраваны і на сённяшні дзень ўваходзяць у комплекс музея Луўра.(На прыкладаемым тапаграфічным плане Цюільры і Луўра надпіс на французскай мове «Павільён гадзіннікаў» павінен быць аднесены ў левы бок выявы).

Гісторыя Цюільры

[правіць | правіць зыходнік]

Цюільры першапачаткова будаваўся ў духу французскага рэнесанснага дойлідства (з 1564, архітэктар Ф. Дэлорм), неаднаразова перабудоўваўся (16641670, архітэктары Л. Лево і інш.). У 1660-я гг. сад перад палацам быў перапланіраваны пад кіраўніцтвам А. Ленотра.

У 1789 Людовік XVI, які быў вымушаны пакінуць Версаль у сувязі з Вялікай французскай рэвалюцыяй, перанёс сваю рэзідэнцыю ў Цюільры. Заняўшы Цюільры 10 жніўня 1792 насельніцтва Парыжа, якое паўстала, скінула манархію.

У 17921795 у Цюільры засядаў Канвент, у 17951799 — Савет пяцісот.

На плане палаца Луўра пазначана, дзе да 1871 года знаходзіўся палац Цюільры (злева)

Падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1848 народ узяў Цюільры штурмам (24 лютага).

24 мая 1871 вялікая частка Цюільры згарэла падчас баёў парыжскіх камунараў з версальцамі. У 1883 годзе руіны Цюільры былі знесены. На месцы Цюільры, які цяпер не існуе, знаходзіцца аднайменны парк.