Чарлес Арангіс
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Чарлес Марыяна Арангіс Сандаваль | ||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | El Principe (Прынц), Charles Mariano, Sir Charles | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 красавіка 1989[1][2][…] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чылі | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Інтэрнасьянал | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ча́рлес Марыя́на Ара́нгіс Сандава́ль (ісп.: Charles Mariano Aránguiz Sandoval; нар. 17 красавіка 1989, Пуэнтэ-Альта, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца бразільскага клуба «Інтэрнасьянал» з Порту-Алегры і нацыянальнай зборнай Чылі. Футбаліст Чылі 2012 года.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Чарлес Арангіс з’яўляецца выхаванцам футбольнае школы «Універсідад дэ Чылі» і «Кабрэлоа», куды патрапіў ва ўзросце 13 гадоў. У апошнім клубе ён і дэбютаваў на прафесійным узроўні ў 2006 годзе ў матчы чэмпіянату Чылі супраць клуба «Кабрэсаль». У наступным годзе ён выступаў за гэту каманду на правах арэнды, пасля чаго вярнуўся ў «Кабрэлоа». У 2009 годзе Чарлес далучыўся да клуба «Кола-Кола», дзе стаў адным з лідараў каманды.
У чэрвені 2010 года Арангіс падпісаў кантракт з аргенцінскім клубам «Кільмес». Аднак 18 студзеня 2011 года перайшоў у склад «Універсідад дэ Чылі». Са студзеня 2014 года выступаў за бразільскі «Інтэрнасьянал».
Пасля паспяховага выступу на Кубку Амерыкі 2015, калі Арангіс разам са зборнай Чылі стаў чэмпіёнам, цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць шэраг еўрапейскіх клубаў. 13 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Арангіса ў леверкузенскі «Баер 04»[3].
У красавіку 2023 года вярнуўся ў «Інтэрнасьянал».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Кола-Кола»:
- Чэмпіён Чылі: 2009(к)
«Універсідад дэ Чылі»:
- Чэмпіён Чылі (3): 2011(а), 2011(к), 2012(а)
- Уладальнік Кубка Паўднёвай Амерыкі: 2011
- Уладальнік Кубка Чылі: 2012
«Інтэрнасьянал»:
Зборная Чылі:
- Пераможца Кубка Амерыкі (2): 2015, 2016
Зноскі
- ↑ Charles Aránguiz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Charles Aránguiz // FBref.com
- ↑ Полузащитник сборной Чили Арангис подписал контракт с "Байером"
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарлес Арангіс
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Сталічным рэгіёне (Чылі)
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Чылі
- Ігракі зборнай Чылі па футболе
- Ігракі ФК Кабрэлоа
- Ігракі ФК Кабрэсаль
- Ігракі ФК Кола-Кола
- Ігракі ФК Кільмес
- Ігракі ФК Універсідад дэ Чылі
- Ігракі ФК Інтэрнасьянал
- Ігракі ФК Баер 04
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе