Перайсці да зместу

Чорны неон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чорны неон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyphessobrycon herbertaxelrodi Géry, 1961


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  162876
NCBI  681895
EOL  219058

Чорны неон (Hyphessobrycon herbertaxelrodi) — рыба сямейства харацынід.

Даўжыня да 4—5 см. Вельмі прыгожая рыба. Спінка аліўкавая, карычневая. Ад жаберных крышак да хваставога плаўніка ідзе бліскучая залаціста-зялёная палоса, пад ёй — шырокая чорная палоса з неакрэсленым ніжнім краем, якая пераходзіць на хваставы плаўнік (адсюль назва). Брушка светлае. Плаўнікі празрыстыя, спінны і анальны жаўтавата-ружовыя.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў вадаёмах Балівіі і Бразіліі. У Еўропу завезены ў 1960-я гады. Акварыумная рыба. Гадуюць у акварыумах з мяккай вадой і зацененымі ўчасткамі.