Шаблон:Падзеі 22 мая
Выгляд
- 337: Памёр Канстанцін I Вялікі, імператар рымскі, заснавальнік Канстанцінопаля, прылічаны да святых.
- 1455: Адбылася першая бітва пры Сент-Олбансе на поўнач ад Лондана напачатку вайны Пунсовай і Белай ружы.
- 1501: Асвечаны касцёл Святой Ганны ў Вільні.
- 1792: Ашмянам нададзены герб.
- 1863: Скончыўся Кадышскі бой паміж паўстанцкімі атрадамі Аўгустоўскага павета і расійскімі ўрадавымі войскамі.
- 1928: У Вільні закончыўся судовы працэс над 56 членамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады.
- 1939: Падпісаны «Стальны пакт», які меў паказаць непарушнасць саюза Германіі Гітлера і Італіі Мусаліні.
- 1960: Катастрафічнае землетрасенне ў Чылі выклікала цунамі.
- 1990: Аб’яднанне Паўночнага Емена і Паўднёвага Емена ў адзіную дзяржаву.
- 2014: Бой пад Валнавахай паміж прарасійскімі сепаратыстамі і сіламі антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны.
- 2020: Катастрофа Airbus A320 пад Карачы ў Пакістане.