У выкапнёвым стане вядомы з сярэдняга ардовіка (магчыма, раней). Валодаюць шасціпрамянёвай сіметрыяй цела (адсюль назва). Паліпы буйныя адзінкавыя або дробныя каланіяльныя. Колькасць шчупальцаў звычайна роўная або кратная 6. Гастральная поласць мае не менш за 12 папарна набліжаных першасных перагародак. У большасці ёсць вонкавы шкілет, часта вельмі масіўны, вапняковы, арганічны або мяшаны. Вядома 4300 відаў з 6 сучасных атрадаў, у т.л. актыніі.