Перайсці да зместу

Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Швецыя

Швецыя

Вяшчальнік SR (1958−1979)
SVT (з 1980)
Адбор
Удзелы
Удзелы 60 (59 у фінале)
Першы выступ 1958
Лепшы вынік 1 (1974, 1984, 1991, 1999,
2012, 2015, 2023)
Горшы вынік 11 (паўфінал) (2010)
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала.

Швецыя пачала ўдзельнічаць на конкурсе песні Еўрабачанне з 1958 года. У 1957 Швецыя толькі транслявала конкурс. У 1964, 1970 і 1976 Швецыя не прымала ўдзелу ў конкурсе. Адбор прадстаўніка заўсёды адбываўся з дапамогай адкрытага конкурса (акрамя 1958). Нацыянальны адбор носіць назву «Melodifestivalen».

Швецыя 6 разоў перамагала на конкурсе, саступаючы па гэтым паказчыку толькі Ірландыі. Першай пераможнай песняй стала «Waterloo», выкананая групай ABBA у 1974 годзе. Праз дзесяць гадоў у 1984 годзе перамагла песня «Diggi-loo diggi-ley», выкананая «Herreys». У 1991 годзе выйграла Карола з песняй «Fångad av en stormvind». У 1999 годзе перамагла Шарлота Нільсан з песняй «Take me to your heaven». Далей Швецыя перамагае на Еўрабачанні 2012, дзе яе прадстаўляла спявачка Ларын з песняй «Euphoria». У 2015 годзе лепшым стаў Монс Сельмерлёў з песняй «Heroes».

Толькі двойчы Швецыя займала апошняе месца ў фінале: у 1963 годзе, «атрымаўшы» нуль балаў, і ў 1977 годзе з двума баламі ад Германіі.

Швецыя — адна з нешматлікіх «старых» краін, якія ў новым тысячагоддзі не пагоршылі свае вынікі. 6 з 10 раз яны пападалі ў топ-дзясятку. Толькі ў 2005 годзе шведскі прадстаўнік Марцін Стэнмарк заняў 19-е месца, а ў 2007 і 2008 «The Ark» і Шарлота Перэлі (якая перамагла ў 1999 годзе) занялі 18-е месца, а таксама Малена Эрнман у 2009 годзе заняла толькі 21-е з 25-ці месцаў.

У 2010 годзе краіне ўпершыню не ўдалося выйсці ў фінал. Гэта адзіны пазафінальны вынік краіны.

22 кастрычніка 2005 года на конкурсе «Congratulations», які прайшоў у Даніі, песня «Waterloo», выкананая ў 1974 годзе, была прызнана лепшай песняй Еўрабачання за ўвесь час існавання конкурсу.

Некаторыя выканаўцы прадстаўлялі Швецыю некалькі разоў: Шарлота Перэлі два разы (у 2008 і пад прозвішчам Нільсан у 1999); Карола Хегквіст тры разы (у 1983, 1991 і 2006 проста як Карола), якая перамагла ў 1991, заўсёды ўваходзіла ў топ-5. Мэры Бергман таксама тры разы прадстаўляла краіну (два разы ў 1971 і 1972 у складзе групы «Family Four» і адзін раз разам з Роджэрам Пантарам у 1994). Сам Роджэр яшчэ раз пабываў на конкурсе ў 2000 годзе. Томі Чорберг прадстаўляў Швецыю ў 1988 і 1969. Б’ерн Шыфс ездзіў у 1978 і 1981.

На конкурсе песні Еўрабачанне 2012 Швецыя больш за ўсіх атрымала 12 балаў — ад 18-ці краін. Гэта рэкорд па колькасці атрыманых 12 балаў за ўсю гісторыю песеннага конкурсу.

З 1999 года Швецыя стала адной з нямногіх краін, якая кожны год адпраўляла песні на англійскай мове замест роднай.

Адпаведна сваіх перамог, Швецыя 6 разоў атрымала права правядзення конкурсу — 1975, 1985, 1992, 2000, 2013, 2016.

За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Швецыя атрымала ў фіналах 5010 балаў, а ў паўфіналах — 1681.

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1958 Аліс Бабс Шведская «Lilla stjärna» «Маленькая зорка» 4 10
Паўфіналаў не было
1959 Брыта Борг Шведская «Augustin» «Аўгустын» 9 4
1960 Сіў Мальмквіст Шведская «Alla Andra Får Varann» «Усе астатнія разумеюць адзін аднаго» 10 4
1961 Ліль-Бабс Шведская «April, April» «Красавік, красавік» 14 2
1962 Інгер Бергрэн Шведская «Sol Och Vår» «Сонца і вясна» 7 4
1963 Моніка Цэтэрлунд Шведская «En Gång I Stockholm» «Аднойчы ў Стакгольме» 13 0
1964
Не ўдзельнічала
1965 Інгвар Віксель Англійская «Absent Friends» «Няма сяброў» 10 6
Паўфіналаў не было
1966 Ліл Ліндфарс і Свантэ Турэсан Шведская «Nygammal vals» «Новы, але знаёмы вальс» 2 16
1967 Остэн Варнэрбрынг Шведская «Som En Dröm» «Як мара» 8 7
1968 Клас-Гёран Хедэрстром Шведская «Det börjar verka kärlek, banne mej» «Пачынае выглядаць як каханне, чорт вазьмі» 5 15
1969 Томі Кёрберг Шведская «Judy Min Vän» «Джудзі, мой сябар» 9 8
1970
Не ўдзельнічала
1971 Family Four Шведская «Vita Vidder» «Віта Відэр» 6 85
Паўфіналаў не было
1972 Family Four Шведская «Härliga Sommardag» «Цудоўны летні дзень» 13 75
1973 Nova Англійская «Sommaren som aldrig säger nej» «Лета, якое ніколі не кажа не» («Тваё лета») 5 94
1974 ABBA Англійская «Waterloo» «Ватэрлоа» 1 24
1975 Ларс Бергаген і The Dolls Англійская «Jennie, Jennie» «Джэні, Джэні» 8 72
1976
Не ўдзельнічала
1977 Forbes Шведская «Beatles» «Бітлз» 18 2
Паўфіналаў не было
1978 Б’ёрн Скіфс Шведская «Det Blir Alltid Värre Framåt Natten» «З надыходам ночы заўсёды становіцца горш» 14 26
1979 Тэд Гэрдэстад Шведская «Satellit» «Спадарожнік» 17 8
1980 Томас Ледзін Шведская «Just Nu!» «Зараз!» 10 47
1981 Б’ёрн Скіфс Шведская «Fångad I En Dröm» «Захоплены ў сне» 10 50
1982 Chips Шведская «Dag Efter Dag» «Дзень за днём» 8 67
1983 Карола Шведская «Främling» «Незнаёмец» 3 126
1984 Herreys Шведская «Diggi-loo diggi-ley» «Дзігі-лу дзігі-лей» 1 145
1985 Кікі Даніэльсан Шведская «Bra vibrationer» «Добрыя вібрацыі» 3 103
1986 Моніка Цёрнэль і Ласэ Холм Шведская «E' de' det här du kallar kärlek?» «Гэта тое, што вы называеце каханнем?» 5 78
1987 Лота Энгберг Шведская «Boogaloo» «Бугалу» 12 50
1988 Томі Кёрберг Шведская «Stad I Ljus» «Горад святла» 12 52
1989 Томі Нільсан Шведская «En dag» «Аднойчы» 4 110
1990 Эдзін-Адаль Шведская «Som En Vind» «Як вецер» 16 24
1991 Карола Шведская «Fångad av en stormvind» «Захоплены навальнічным ветрам» 1 146
1992 Крыстэр Б’ёркман Шведская «I Morgon är En Annan Dag» «Заўтра будзе новы дзень» 22 9
1993 Arvingarna Шведская «Eloise» «Элаіз» 7 89
Удзельнік мінулага года
1994 Мары Бергман і Ругер Пунтарэ Шведская «Stjärnorna» «Зоркі» 13 48
Паўфіналаў не было
1995 Ян Ёхансен Шведская «Se på mig» «Глядзі на мяне» 3 100
1996 One More Time Шведская «Den vilda» «Дзікая» 3 100 1 227
1997 Blond Шведская «Bara Hon älskar Mig» «Калі толькі яна мяне кахае» 14 36
Паўфіналаў не было
1998 Джыл Ёнсан Шведская «Kärleken är» «Каханне – гэта...» 10 53
1999 Шарлота Перэлі Англійская «Take Me To Your Heaven» «Вазьмі мяне ў свой рай» 1 163
2000 Ругер Пунтарэ Англійская «When Spirits Are Calling My Name» «Калі духі клічуць мяне маім імем» 7 88
2001 Friends Англійская «Listen To Your Heartbeat» «Прыслухайся як б’ецца тваё сэрца» 5 100
2002 Afro-dite Англійская «Never Let It Go» «Ніколі не адпускай» 8 72
2003 Fame Англійская «Give Me Your Love» «Дай мне сваю любоў» 5 107
2004 Лена Філіпсан Англійская «It Hurts» «Гэта балюча» 5 170
Топ-11 мінулага года
2005 Марцін Стэнмарк Англійская «Las Vegas» «Лас-Вегас» 19 30
Топ-12 мінулага года
2006 Карола Англійская «Invincible» «Непераможны» 5 170 4 214
2007 The Ark Англійская «The Worrying Kind» «Трывожны выгляд» 18 51
Топ-10 мінулага года
2008 Шарлота Перэлі Англійская «Hero» «Герой» 18 47 12 54
2009 Малена Эрнман Французская,
англійская
«La voix» «Голас» 21 33 4 105
2010 Ганна Бергендаль Англійская «This is my life» «Гэта маё жыццё»
Не прайшла
11 62
2011 Эрык Саадэ Англійская «Popular» «Папулярны» 3 185 1 155
2012 Ларын Англійская «Euphoria» «Эйфарыя» 1 372 1 181
2013 Робін Шэрнберг Англійская «You» «Ты» 14 62
Пераможца мінулага года
2014 Сана Нільсэн Англійская «Undo» «Адмяніць» 3 218 2 131
2015 Монс Сельмерлёў Англійская «Heroes» «Героі» 1 365 1 217
2016 Франс Англійская «If I Were Sorry» «Калі б мне было шкада» 5 264
Пераможца мінулага года
2017 Робін Бенгтсан Англійская «I Can't Go On» «Я не магу працягваць» 5 344 3 218
2018 Беньямін Інгроса Англійская «Dance You Off» «Затанцаваць цябе» 7 274 2 254
2019 Джон Лундвік Англійская «Too Late for Love» «Для кахання надта позна» 5 334 3 238
2020 The Mamas Англійская «Move» «Рухайся»
Конкурс адменены
2021 Тусэ Англійская «Voices» «Галасы» 14 109 7 142
2022 Карнэлія Якабс Англійская «Hold Me Closer» «Абдымі мяне мацней» 4 438 1 396
2023 Ларын Англійская «Tattoo» «Тату» 1 583 2 135

Правядзенне Еўрабачання ў краіне

[правіць | правіць зыходнік]
Год Горад Месца Вядучыя
1975 Швецыя Стакгольм Міжнародны выставачны цэнтр Карын Фальк
1985 Швецыя Гётэбарг Скандынавіум Ліл Ліндфорс
1992 Швецыя Мальмё Мальмё Істадыён Лідзія Капаліцыа і Гаральд Тройцігер
2000 Швецыя Стакгольм Эрыксан-Глоб Каціс Альстром і Андэрс Лундзін
2013 Швецыя Мальмё Мальмё Арэна Петра Медэ
2016 Швецыя Стакгольм Эрыксан-Глоб Петра Медэ і Монс Сельмерлёў
2024 Швецыя Мальмё Мальмё Арэна

Гісторыя галасавання

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2021 год гісторыя галасавання Швецыі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Нарвегіі Нарвегія 236
2 Сцяг Ірландыі Ірландыя 227
3 Сцяг Даніі Данія 214
4 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 168
5 Сцяг Францыі Францыя 158
Большасць балаў атрымалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Нарвегіі Нарвегія 381
2 Сцяг Даніі Данія 361
3 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 291
4 Сцяг Ісландыі Ісландыя 230
5 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 224
Большасць балаў аддалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Нарвегіі Нарвегія 331
2 Сцяг Даніі Данія 307
3 Сцяг Ірландыі Ірландыя 245
4 Сцяг Ісландыі Ісландыя 207
5 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 206
Большасць балаў атрымалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Нарвегіі Нарвегія 491
2 Сцяг Даніі Данія 461
3 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 330
4 Сцяг Ісландыі Ісландыя 298
5 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 279

Прэмія Марселя Безансона

[правіць | правіць зыходнік]
Год Прэмія Артыст Песня Кампазітар(ы)
словы (с) / музыка (м)
Фінал Балы Месца правядзення Спасылка
2002 Мастацкая прэмія Afro-dite «Never Let It Go» Маркас Убеда (м і с) 8 72 Эстонія Талін
2006 Мастацкая прэмія Карола «Invincible» Томас Густафсан, Бобі Люнгрэн, Хенрык Вікстрэм, Карола 5 170 Грэцыя Афіны
2012 Мастацкая прэмія Ларын «Euphoria» Томас Густафсан (м і с), Пэтэр Бостром (м і с) 1 372 Азербайджан Баку
Прэмія кампазітараў
2013 Прэмія кампазітараў Робін Шэрнберг «You» Робін Сцьернберг, Лінеа Дэб, Джой Дэб, Ёакім Харэстад Хаўкас 14 62 Швецыя Мальмё
2015 Мастацкая прэмія Монс Сельмерлёў «Heroes» Антон Хард аф Сегерстад, Лінеа Дэб, Джой Дэб 1 365 Аўстрыя Вена
Год Песня Артыст Фінал Балы Месца правядзення Спасылка
2008 «Hero» Шарлота Перэлі 18 47 Сербія Бялград
2012 «Euphoria» Ларын 1 372 Азербайджан Баку
2014 «Undo» Сана Нільсэн 3 218 Данія Капенгаген

Зноскі

  1. а б Marcel Bezençon Awards. eurovision.tv (2 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 July 2019. Праверана 8 December 2019.
  2. а б Winners of the Marcel Bezençon Awards 2012. eurovision.tv (27 мая 2012). Праверана 8 December 2019.
  3. Winners of the Marcel Bezençon Awards 2013. eurovision.tv (19 мая 2013). Праверана 8 December 2019.
  4. Winners of the Marcel Bezençon Awards 2015. eurovision.tv (25 мая 2015). Праверана 8 December 2019.
  5. а б в Cobb, Ryan. Analysing ten years of OGAE voting: "Underneath the fan favourite bias is a worthwhile indicator"(недаступная спасылка). escxtra.com (21 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2019. Праверана 8 December 2019.