Перайсці да зместу

Штурмбанфюрар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Штурмбанфюрар (ням.: Sturmbannführer) — званне ў СА і СС. Званне штурмбанфюрара ўведзена ў структуру СС у 1929 г. у якасці звання кіраўнікоў. Затым з 1933 г. выкарыстоўвалася ў якасці звання намеснікаў кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў СС — штурмбанаў (SS Sturmbann). У штурмбан уваходзілі чатыры невялікія падраздзяленні — штурмэ (SS Sturme), прыблізна роўных па колькасным складзе армейскай роце (ад 54 да 180 чал.), адно медыцынскае падраздзяленне, роўнае па колькасці армейскаму ўзводу (Sanitätsstaffel) і аркестр (Spielmannzug). Колькасць штурмбана даходзіла да 500—800 чалавек[1]. У далейшым, з кастрычніка 1936 г., пры стварэнні войскаў СС адпавядала пасадзе камандзіра батальёна і званню маёра вермахта, а таксама шырокаму спектру штабных і адміністрацыйных пасад, такіх як ад'ютант камандуючага корпусам.

Знакі адрознення Штурмбанфюрар Вафен-СС

Зноскі

  1. Гл. таксама Батальён.
Малодшае званне
Гаўптштурмфюрар
Званні СС
Штурмбанфюрар
Старэйшае званне
Оберштурмбанфюрар
Малодшае званне
Штурмгаўптфюрар
Званні СА
Штурмбанфюрар
Старэйшае званне
Оберштурмбанфюрар