Шырма
Шырма (ад ням.: Schirm «абарона») — элемент інтэр’ера, невялікая партатыўная перагародка, якая аддзяляе частку пакоя, напрыклад для пераапранання. Першыя перагародкі-шырмы з’явіліся ў Кітаі.
Выкарыстоўваюцца ў інтэр’еры спальняў, гардэробных, дзіцячых пакояў, кватэр-студый[1]. Можа выкарыстоўвацца, каб разбіваць прастору пакоя на два не цалкам ізаляваных — напрыклад, аддзяляць кухню ад сталовай або гардэроб у складзе спальні.
У мастацтве Японіі і Кітая шырма таксама была папулярнай паверхняй для малявання.
Шырмы выкарыстоўваюцца таксама ў тэатры лялек, за імі хаваюцца акцёры-лялькаводы.
Звычайна шырма мае складальную канструкцыю і вышыню, прыкладна роўную ці крыху меншую за рост чалавека.
Існуюць і ўтылітарныя шырмы, напрыклад, медыцынскія, неабходныя для аснашчэння медыцынскіх устаноў. Медыцынскія шырмы выпускаюцца з рознай колькасцю секцый: ад адной да трох. Медыцынскія шырмы вырабляюцца з тканіны або з пластыку[2].
Зноскі
- ↑ Ширма для комнаты: практичное декоративное украшение интерьера
- ↑ О медицинских ширмах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2010. Праверана 22 студзеня 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ширма // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.
- Ширма // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 647—648. — 890 с.
- Николаева Н. С. Ширма — вещь и картина // Вещь в японской культуре. М.: Вост. лит., 2003, с. 169—184