ЭТА
Выгляд
Э́ТА (баскск.: ETA, Euskadi Ta Askatasuna — «Краі́на Ба́скаў і Во́ля») — басконская ўзброеная нелегальная падпольная арганізацыя ленінска-марксісцкага кірунку, існавала з 1959 па 2018 гады. Мела на мэце дасягненне незалежнасці ад Іспаніі і Францыі і стварэнне сацыялістычнай басконскай дзяржавы — Эўскаль Эрыі (Радзімы Баскаў). Ужывала ў сваёй дзейнасці тэрарыстычныя метады. Большасць дэмакратычных дзяржаў залічвала гэтую арганізацыю да тэрарыстычных.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ЭТА