Эжэн Ізабэ
Эжэн Ізабэ | |
---|---|
фр.: Eugène Isabey | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Eugène Louis Gabriel Isabey |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1803[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 красавіка 1886[2][3][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жан-Батыст Ізабэ |
Маці | Justine Laurisse de Salienne[d] |
Жонка | Laure Lebreton[d] |
Дзеці | Marie Isabey[d] |
Род дзейнасці | мастак, літограф, акварэліст |
Уплыў на | Eduard Hildebrandt[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луі Габрыэль Эжэн Ізабэ (фр.: Eugène-Louis-Gabriel Isabey; 22 ліпеня 1803, Парыж — 25 красавіка 1886, Мантэўрэн) — французскі жывапісец-марыніст, акварэліст, літограф рамантычнага кірунку.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і з багатымі мастацкімі традыцыямі. Яго бацькам быў прыдворны мастак-партрэтыст і мініяцюрыст Жан-Батыст Ізабэ (1767—1855), мужам сястры — тэатральны мастак П'ер Люк Шарль Сісеры, пляменнік — Эжэн Сісеры, жывапісец-пейзажыст, літограф і акварэліст, барбізонец.
У маладосці Эжэн марыў пра мора, хацеў стаць мараком, аднак пад уплывам бацькі заняўся жывапісам. Першыя ўрокі малявання атрымаў у Жана-Батыста Ізабэ. Пачаў пісаць карціны на гістарычныя тэмы, пейзажы, але часцей за ўсё адлюстроўваў сцэны з відамі мора, бур і караблекрушэнняў.
Стаўшы адным з вядучых французскіх марыністаў рамантычнага кірунку, Эжэн Ізабэ ў пачатку сваёй творчасці займаўся амаль выключна выявамі марскіх відаў і нацюрмортаў. Лепшыя з яго твораў у гэты перыяд творчасці — «Ганфлерскі бераг» і «Бура ля берагоў Дзьепа».
У 1821 годзе пабываў у Алжыры. З 1824 года жыў у Анфлёры — порце, размешчаным у вусці Сены насупраць Гаўра. У 1826 годзе перасяліўся ў Сан-Сімеон.
Першы раз выставіў свае працы ў Парыжскім салоне ў 1827 годзе. У 1830 удзельнічаў у экспедыцыі ў Алжыр у якасці афіцыйнага мастака. Аднак яго карціны, створаныя ў гэты перыяд, не знайшлі пакупнікоў, таму ён стаў надаваць больш цікавасці гістарычнаму жывапісу і ў гэтым жанры дасягнуў вялікага поспеху.
Пад уплывам творчасці англійскага мастака Рычарда Бонінгтана і Э. Дэлакруа, вядучых прадстаўнікоў рамантызму ў еўрапейскім жывапісе, пачаў ствараць жанравыя творы і акварэлі, якія былі значна больш рэалістычнымі, чым у папярэдніх майстроў яго часу. Гэта былі гістарычныя карціны, партрэты з элементамі лірыкі і драматызму. Галоўныя з яго твораў у гэты перыяд — «Прыбыццё праху Напалеона на борце карабля La Belle Poule», «Вяселле Генрыха IV».
Пад канец жыцця пісаў карціны, якія паказвалі драматычныя сцэны масавых забойстваў, паядынкаў, боек, катастроф і няшчасных выпадкаў.
У сваёй майстэрні выхаваў шэраг вядомых мастакоў, сярод іх Эжэн Будэн, Іаган Бартолд Ёнгкінд і інш.
Зноскі
- ↑ Eugène Isabey
- ↑ а б Louis Gabriel Eugène Isabey — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Geneanet — 2000. Праверана 29 лістапада 2020.
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 199.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1803 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 25 красавіка
- Памерлі ў 1886 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Сена і Марна
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Пахаваныя ў Парыжы
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі-марыністы
- Акварэлісты
- Мастакі-пейзажысты Францыі
- Мастакі Францыі XIX стагоддзя
- Прыдворныя мастакі