Перайсці да зместу

Эмблема Пакістана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмблема Пакістана
Дэталі

Дзяржаўная эмблема Пакістана была прынята ў 1954 годзе. Мае зялёны колер, што разам з паўмесяцам і зоркай наверсе сімвалізуе Іслам, які з'яўляецца рэлігіяй большасці насельніцтва Пакістана.

У цэнтры эмблемы — шчыт, які сімвалізуе сельскую гаспадарку, на ім намаляваны чатыры галоўныя збожжавыя культуры Пакістана: бавоўна, джут, чай і пшаніца.

Кветкавы вянок вакол шчыта сімвалізуе гісторыю Пакістана.

Нарэшце, скрутак унізе ўтрымлівае нацыянальны дэвіз Пакістана на арабскай: ایمان ، اتحاد ، نظم, што перакладаецца як «Вера, Адзінства, Дысцыпліна».