Эпізааталогія
Выгляд
Эпізаатало́гія, ветэрынарная эпідэміялогія — раздзел ветэрынарыі, навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і пашырэння інфекцыйных захворванняў жывёл, распрацоўвае меры прафілактыкі і барацьбы з імі.
Навуковай асновай эпізааталогіі паслужылі даследаванні ў галіне бактэрыялогіі канца XIX ст. і даследаванні Л. Пастэра, Р. Коха, І. І. Мечнікава, Д. І. Іваноўскага. Значны ўклад у развіццё навукі ўнеслі расійскія і савецкія вучоныя Л. І. Цэнкоўскі, Х. І. Гельман, А. І. Кальнінг, С. М. Вышалескі.
Развіццё эпізааталогіі звязана з дасягненнямі ў галіне мікрабіялогіі, імуналогіі, клінічнай дыягностыкі, фармакалогіі, паразіталогіі, зоагігіены і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 141—142. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).