Перайсці да зместу

Эпір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эпір
Περιφέρεια Ηπείρου
200px200px
Сталіца Яніна
Номы Арта, Яніна, Прэвеза, Тэспратыя
Насельніцтва 358 698 чал. (2005 год)
Плошча 9203 км²
Шчыльнасць насельніцтва 39 чал./км²
Адміністрацыйныя вобласці Грэцыі

Эпі́р (стар.-грэч.: Ἤπειρος, грэч. Ήπειρος) — акруга на паўночным захадзе Грэцыі, з адміністрацыйным цэнтрам у Яніне, гістарычная частка старажытнай Элады, з рэкамі Ахеран і Какіт і ілірыйскім насельніцтвам. На поўначы ад Эпіра размяшчалася Ілірыя, на паўночным усходзе — Македонія, на ўсходзе — Фесалія. На поўдні размяшчаліся вобласці Амбракія, Амфілохія, Акарнанія, Этолія. Клімат Эпіра значна халаднейшы, чым у іншых грэчаскіх абласцях, не даваў магчымасці займацца земляробствам у традыцыйных для грэкаў формах. Таму грэкі сяліліся тут толькі ў асобных калоніях з больш спрыяльным мікракліматам.

Існуе тэорыя, што менавіта Эпір быў прарадзімай грэчаскіх плямёнаў, адкуль яны рассяліліся па Балканскаму паўвостраву і астравам Эгейскага мора. Аднак у класічнай Грэцыі эпіроты не лічыліся элінамі. На ўзбярэжжы Эпіра было некалькі грэчаскіх калоній. У цэнтры Эпіра ў Дадоне было вядома грэчаскае свяцілішча, аракул Зеўса. У V стагоддзі да н.э. на тэрыторыі Эпіра ўзнікла царства, заснавальнікам якога быў Адмет. Ён лічыў сябе нашчадкам цара Неапталема — сына легендарнага Ахіла (іншае імя Неапталема — Пір). Адмет заснаваў знакаміты род Пірыдаў, якія кіравалі Эпірам аж да 231 да н.э. Найбольш знакамітым з Пірыдаў быў Пір, які да канца IV — пачатку III стагоддзя да н.э. аб'яднаў малосаў у адзіную дзяржаву. Да роду Пірыдаў належала і Алімпіяда, маці Аляксандра Македонскага. У 168 да н.э. Эпір стаў рымскай правінцыяй, а падчас кіравання імператара Аўгуста Эпір увайшоў у склад рымскай правінцыі Ахая. У III стагоддзі быў падзелены на дзве правінцыі — Стары Эпір і Новы Эпір. З IV стагоддзя ў складзе Усходняй Рымскай імперыі, затым Візантыі (фемы Эпір і Нікопаліс).

Эпірскае царства

[правіць | правіць зыходнік]

У XIII стагоддзі пасля заваявання Канстанцінопаля ў 1204 годзе падчас чацвёртага крыжовага паходу Міхаіл I Ангел (кіраваў да 1215 года) аб'яднаў фемы Эпір і Нікопаль пад сваёй уладаў, утварыўшы Эпірскае царства, якое стала нароўні з Нікейскай і Трапезундскай імперыямі адным з трох грэчаскіх дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі былой Візантыйскай імперыі. Тэрыторыя царства першапачаткова займала Эпір, Албанію і востраў Керкіру, з гарадамі Аўлон, Дырахій, Наўпакт, Охрыд, Іааніна. Сталіцай царства стала Арта. У 1271 годзе каталікамі былостворана Каралеўства Албанія.

Эпір пасля сербскага заваявання

[правіць | правіць зыходнік]

У 1348 Эпір заваяваны сербскім каралём Стэфанам Душанам, у 1432 быў заваяваны туркамі-асманамі, у 1447 вызваліўся ад апошніх; з 1466 — ізноў пад турэцкай уладай дзе існаваў як пашалык Яніна, з 1868 года як вілает Яніна; з 1881 года паўднёва-ўсходняя частка Эпіра складала грэчаскую намархію Арта, астатні Эпір — частка Албаніі. Падчас Першай сусветнай вайны была абвешчана Аўтаномная Рэспубліка Паўночны Эпір, але неўзабаве была ліквідавана.

Значную частку насельніцтва Эпіра ў Сярэднявеччы складалі албанцы, якія мігрыравалі з поўначы (асабліва арнауты, большая частка якіх пазней была элінізавана), а таксама цыгане. У наш час рэгіён з'яўляецца транзітным для шматлікіх сучасных нелегальных мігрантаў з Албаніі.