Перайсці да зместу

Эстонская крона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эстонская крона
* эст.: kroon
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 EEK
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена 1 студзеня 1928, 1992 і 20 чэрвеня 1992
Валюта-папярэднік Estonian mark[d] і савецкі рубель
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Банк Эстоніі
Курсы на 21 лістапада 2024 года
1 USD 14,86 EEK
1 EUR 15,65 EEK
1 RUB 0,1476 EEK
1 GBP 18,79 EEK
1 JPY 0,09587 EEK
1 BYN 4,321 EEK
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эстонская крона (эст.: kroon) — валюта Эстоніі з 1928 па 1941 і з 1992 па 2010 год. Код валюты паводле ISO 4217 — EEK.

Эстонская крона была ўведзеная ў 1992 годзе пасля распаду савецкай грашовай сістэмы. Адна крона раўнялася 100 сентам (sent). У абароце былі банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 25, 50, 100 і 500 кронаў, манеты наміналам у 5, 10, 20 і 50 сентаў, а таксама 1 і 5 кронаў.

Пасля ўступлення ў ЕС, 27 чэрвеня 2004 года Эстонія разам з Літвой і Славеніяй пачалі падрыхтоўку да ўведзення пасля 2006 года еўра. Пераход на еўра, у адпаведнасці з абноўленым ў чэрвені 2009 года планам ўрада Эстоніі, адбыўся 1 студзеня 2011 года.

Да ўвядзення еўра курс эстонскай кроны быў прывязаны да нямецкай маркі (1 нямецкая марка = 8 эстонскіх кронаў). Пасля пераходу Германіі на еўра афіцыйны курс кроны быў прывязаны да еўра (1 еўра = 15,6466 кронаў).