Перайсці да зместу

Этэльстан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Этэльстан
манарх Англіі[d]
927 — 27 кастрычніка 939
Папярэднік Эдуард Старэйшы
Пераемнік Эдмунд I

Нараджэнне каля 895[1][2]
Смерць 27 кастрычніка 939 ці 26 кастрычніка 939
Месца пахавання
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Эдуард Старэйшы[5][6]
Маці Ecgwynn[d][5][6]
Дзеці Хокан I Добры
Веравызнанне халкідонства[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Этэльстан прапаноўвае кнігу Святому Кутберту

Этэльстан (895 — 27 кастрычніка 939) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі. Сын караля Эдуарда Старэйшага. Валадарства Этэльстана часцей за ўсё недаацэньваюць, але то былі важныя часы ў палітычным плане ў X стагоддзі.

Пасля смерці свайго бацькі Этэльстан стаў каралём Мерсіі, але каралём Англіі яго прызнаваць спачатку не жадалі. Яго брат Этэльуірд карыстаўся большай папулярнасцю чым ён сам. Але Этэльуірд неўзабаве памёр, што дало магчымасць Этэльстану стаць англійскім каралём.

Праз год пасля каранавання ён аддаў сваю сястру за вікінгскага караля Ёрка, Сітрыка, які стаў нябожчыкам на наступны год. Гэта дало магчымасць Этэльстану аб'явіць сябе прыемнікам трону Нартумбрыі і заваяваць яе. Пашырэнне краіны прывяло да таго, што ўпершынню за гісторыю ўсе землі Англіі былі аб'яднаныя пад кіраўніцтвам аднаго ўладара.

У 937 годзе Этэльстан пры Брунанбурге перамог саюз датчан, скотаў і валійцаў.

Этэльстан памёр у Глостэры 27 кастрычніка 939.

Зноскі