Перайсці да зместу

Як атрымаць поспех у справах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Як атрымаць поспех у справахM:
англ.: Taking Care of Business
Жанр кінакамедыя і турэмны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Hollywood Pictures[d]
Працягласць 108 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 17 жніўня 1990 і 23 мая 1991[1]
IMDb ID 0103035

Як атрымаць поспех у справах (англ.: Taking Care of Business) — амерыканскі камедыйны фільм рэжысёра Артура Гілера, галоўную ролю ў якім сыгралі Джэймс Белушы і Чарлз Гродын. Фільм названы ў гонар аднайменнай песні Рэндзі Бекмана, запісанай канадскім рок-гуртам Bachman–Turner Overdrive (BTO). Фільм таксама вядомы тым, што быў першым сцэнарным творам Джэфры Джэйкаба Абрамса, які пазней быў сярод стваральнікаў серыялу «Згубленыя».

Асуджаны выкрадальнік самаходаў і зацяты заўзятар бейсбольнага клуба «Чыкага Кабз», Джымі Дворскі (Джэймс Белушы), выйграў квіткі на сусветную серыю клуба. На жаль, у яго засталося некалькі дзён, якія ён павінен адседзець у турме, і нагледавік Фрэнк Тулман (Гектар Элізонда) не дазваляе яму сысці з турмы на нейкі час і вярнуцца. З дапамогай іншых зняволеных Джымі пачынае бунт, каб за гэты час выкрасціся з турмы і ўбачыць гульню. Па дарозе ён знаходзіць нататнік зацятага і беспазваночнага рэкламнага кіраўніка Спэнсера Барнза (Чарлз Гродын), які абяцае ўзнагароду, калі яго знойдуць. Акрамя самога нататніку Джымі знаходзіць і ключ ад шыкоўнае вілы. На наступны дзень Джымі выдае сябе за Барнза, застаючыся ў пляжным доме Малібу Спэнсера, фліртуючы з дачкой боса, нават прымаючы сустрэчу з магнатам японскае харчовае карпарацыі містарам Сакамота (Мака Івамацу).

Фільм атрымаў негатыўныя водгукі, і аглядальніца Керын Джэймс з газеты «The New York Times» пазначыла яго як добры, але маркотны фільм[6][7]. Агрэгатар рэцэнзіяў Rotten Tomatoes мае ў сярэднім 29% пазітыўных водгукаў на аснове 14 рэцэнзіяў.

Зноскі