Перайсці да зместу

Ямс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ямс у краме
Вытворчасць ямса ў свеце ў працэнтах для кожнай асобна ўзятай краіны ў 2005 годзе ў параўнанні з лідэрам Нігерыяй (100 % = 34 000 000 тон)

Ямс — назва некаторых раслін роду Dioscorea сямейства Dioscoreaceae.

Клубні ямса дасягаюць да 2,5 метраў у даўжыню і могуць важыць да 70 кг.

Ямс вырошчваецца ў Афрыцы, Азіі, Лацінскай Амерыцы, Акіяніі (пераважна ў тропіках і субтропіках).

Ямс багаты на вітамін C, клятчатку, вітамін B6, калій і марганец.

Найважнейшыя віды ямса — Dioscorea rotundata і Dioscorea cayenensis, распаўсюджаныя ў Афрыцы, Dioscorea alata і Dioscorea esculenta ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Dioscorea polystachya ў Кітаі, Dioscorea bulbifera, што расце, як у Афрыцы, так і ў Азіі, Dioscorea trifida ў Паўднёвай Амерыцы.

Ямс ядомы, больш таго — шырока ўжываецца ў кухні народаў свету, асабліва Заходняга Судана.

Найбуйнейшы вытворца ямса ў свеце — Нігерыя.

Зноскі

  • Ямс // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К. : Тека, 2006.