.ss
.ss | |
---|---|
Увядзенне | 2 лютага 2019 |
Тып дамена | Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню |
Вэб-сайт | nic.ss |
.ss (код ISO 3166-1 alpha-2 для Паўднёвага Судана, англ. South Sudan) — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Паўднёвага Судана.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных CIO East Africa дамен верхняга ўзроўню быў выдзелены 10 жніўня 2011 года, пасля абвяшчэння незалежнасці краіны ад Судана.
Урад Паўднёвага Судана падаў заяўку на дамен .ss, нягледзячы на тое, што дадзенае скарачэнне часта асацыюецца з нацыстамі[1].
Дамен быў зарэгістраваны 31 жніўня 2011 года, але не быў дададзены ў каранёвую зону DNS, і такім чынам не функцыянаваў. Дамен верхняга ўзроўню быў ухвалены на паседжанні Праўлення ICANN 27 студзеня 2019 года[2], і быў дададзены ў каранёвую зону DNS 2 лютага 2019 года[3].
Рэгістрацыя даменных імёнаў .ss пачалася ў тры этапы з 1 чэрвеня 2020 года, і стала агульнадаступнай з 1 верасня 2020 года[4].
Зноскі
- ↑ https://www.bbc.com/russian/international/2011/07/110707_south_sudan_new_nation
- ↑ https://www.icann.org/resources/board-material/resolutions-2019-01-27-en#2.b
- ↑ https://www.iana.org/domains/root/db/ss.html
- ↑ https://nic.ss/sunrise-period/ Архівавана 25 лістапада 2020.