1956
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1956 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- Суэцкі крызіс.
- 13 лютага: У Антарктыдзе адкрылася першая савецкая палярная станцыя «Мірны».
- 14 лютага: Пачаўся XX з’езд КПСС, дзе прагучаў даклад Мікіты Хрушчова з асуджэннем культу асобы Сталіна.
- 28 лютага: Устаноўчы Сход Пакістана зацвердзіў Статут дзяржавы.
- 4 сакавіка: У Беластоку пачала выходзіць газета «Ніва».
- 23 сакавіка: Пакістан стаў першай ісламскай рэспублікай у свеце.
- 20 сакавіка: Туніс атрымаў поўную незалежнасць ад Францыі.
- 28 красавіка: Паводле Указу Прэзідыума ВС СССР скасаваная дэпартацыя народаў, дэпартаваныя атрымалі магчымасць вярнуцца на радзіму.
- 23 мая: Уступленне ў сілу Статута Ісламскай Рэспублікі Пакістан.
- 24 мая: Першы конкурс песні Еўрабачанне прайшоў у Лугана (Швейцарыя).
- 23 кастрычніка: Пачалося Венгерскае паўстанне, скіраванае супраць таталітарнага камуністычнага кіраўніцтва і савецкай ваеннай прысутнасці ў Венгрыі.
- 4 лістапада: Савецкія войскі пачалі аперацыю «Віхар» па падаўленні Венгерскай рэвалюцыі.
- 8 лістапада: Адкрыты Музей абароны Брэсцкай крэпасці.
- 18 лістапада: Султан Мухаммед V абвясціў аб заканчэнні французскага кантролю ў Марока.
- 18 снежня: Да ААН далучылася Японія.
- 30 снежня: Вёска Шацілкі ператворана ў гарадскі пасёлак.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 3 студзеня: Мел Гібсан, аўстралійскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст
- 16 студзеня: Дэвід Каперфільд, ілюзіяніст
- 29 студзеня: Сяргей Бароўскі, футбаліст мінскага Дынама
- 5 красавіка: Дагмар Энкельман, нямецкі палітык
- 23 сакавіка: Жазэ Мануэл Барозу, партугальскі палітычны дзеяч
- 30 сакавіка: Хрысціна Лялько, беларуская пісьменніца
- 30 красавіка: Ірына Багдановіч, беларуская паэтэса, літаратуразнаўка, крытык
- 13 чэрвеня: Леанід Тараненка, беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён свету
- 15 ліпеня: Ян Кёрціс, вакаліст і аўтар тэкстаў гурта Joy Division
- 20 жніўня: Валерый Бабук, заслужаны трэнер Беларусі (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг)
- 1 верасня: Уладзімір Салодкі, беларускі спявак
- 28 верасня: Інеса Потэс, беларуская вадналыжніца, 14-разовая чэмпіёнка СССР, чэмпіёнка Еўропы
- 21 кастрычніка: Кэры Фішэр, амерыканская актрыса, сцэнарыст
- 4 лістапада: Ігар Талькоў, расійскі спявак
- 3 снежня: Ірына Шуміліна, беларуская піяністка
- 27 снежня: Аляксандр Рогалеў, беларускі мовазнаўца
- 29 снежня: Мікалай Андрэеў, рэжысёр мінскага тэатру лялек
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 17 сакавіка: Ірэн Жаліё-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935)
- 8 чэрвеня: Мары Ларансен, французская мастачка
- 13 жніўня: Якуб Колас, беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, мовазнавец, грамадскі дзеяч (нар. 22.10(3.11).1882)
- 22 верасня: Фрэдэрык Содзі, англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 5 лістапада: Арт Тэйтум, амерыканскі джазавы віртуоз
- 31 студзеня: Алан Аляксандр Мілн, англійскі пісьменнік, аўтар аповесцяў пра Віні-Пуха (нар. 18.1.1882)