Перайсці да зместу

BirdLife International

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

BirdLife International (раней International Council for Bird Preservation) — міжнародная арганізацыя па абароне птушак і захаванню іх асяроддзя пражывання. Уяўляе сабой таварыства няўрадавых прыродаахоўных арганізацый, якія супрацоўнічаюць паміж сабой.

Арганізацыя была заснавана ў 1922 годзе амерыканскімі арнітолагамі Томасам Гілбертам Пірсанам і Жанам Тэадорам Дэлакурам і першапачаткова называлася International Council for Bird Preservation. Пасля Другой сусветнай вайны арганізацыя спыніла працу. Яе дзейнасць была адноўлена ў 1983 годзе, а ў 1993 назва таварыства была зменена на BirdLife International.

Арганізацыя базіруецца ў Кембрыджы, аднак мае рэгіянальныя сакратарыяты на ўсіх іншых кантынентах. З 2005 года статус партнёра BirdLife International у Беларусі атрымала грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»[1]. .

У 2007 годзе BirdLife International запусціла маштабную кампанію па выратаванні выміраючых відаў птушак. Кошт праекта склаў каля 40 мільёнаў долараў.

Прэзідэнтам арганізацыі сёння з’яўляецца прынцэса Такамадо[няпэўнае слова], член японскай імператарскай сям’і.

Зноскі

  1. Аб АПБ - Гісторыя АПБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2009. Праверана 15 ліпеня 2012.