На сённяшні дзень гэты падвід практычна вымер, прадстаўнікі жывуць толькі на невялікай тэрыторыі ў Хузестане на поўдні Ірана, у двух невялікіх запаведніках ў Мазендэране на поўначы Ірана, на поўначы Ізраіля і на востраве на возеры Урмія на паўночным захадзе Ірана і некаторых частках Ірака[2]. Раней іх арэал распаўсюджваўся ад Месапатаміі і Егіпта да Кірэнаікі і Кіпра. Для жыцця гэтыя лані аддаюць перавагу адкрытай лясістай мясцовасці. У цяперашні час іх разводзяць у заапарках і парках у Іране, Ізраілі і Германіі. Існуючая папуляцыя можа пакутаваць ад імбрыдынгу(руск.) (бел. і адсутнасці генетычнай разнастайнасці. З 1996 года іх паспяхова рэінтрадукуюць(руск.) (бел. з гадавальніка ў Кармелі ў дзікую прыроду на поўначы Ізраіля і больш за 650 асобін зараз жывуць у Галілеі, на горнай градзе Кармель і ў раёне ракі Сарэк(руск.) (бел.[3].