Dioscoreaceae
Dioscoreaceae | ||||||||||||||
Dioscorea alata | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Dioscoreaceae R.Br. (1810) | ||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||||
|
Dioscoreaceae — сямейства аднадольных раслін, якое змяшчае каля 750 відаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гэтыя віды раслін растуць як шматгадовыя травяністыя расліны ці драўняныя ліяны, радзей кусты; у асноўным двухдомныя, але ёсць і аднадомныя віды. Яны, як правіла, утвараюць карэнішчы або клубні ў якасці органаў захоўвання. Лісты, як правіла, размешчаны насупраць адзін аднаго і па спіралі. На многіх буйных лістах часта прысутнічаюць пазакветкавыя нектарнікі. Ліставыя пласцінкі простыя або складаныя. Кветкі знаходзяцца ў па-рознаму пабудаваных суквеццях. Большасць аднаполыя. Кветкі маюць шэсць пялёсткаў. Плады розныя, як правіла, капсулы, рэдка мясістыя ягады або крылаткі.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Віды, у асноўным, знаходзяцца ў цёплым сезонна сухім трапічным клімаце. Некалькі відаў роду Dioscorea таксама распаўсюджаны ва ўмераных і альпійскіх рэгіёнах. У Цэнтральнай Еўропе расце толькі адзін від, Tamus communis. Жыве ў цені лесу, адкрытай другаснай расліннасці, на ўзбярэжжах і ў скалістых засушлівых або горных раёнах.
Выкарыстанне чалавекам
[правіць | правіць зыходнік]Сярод відаў ёсць харчовыя расліны і некаторыя віды лекавыя. Некаторыя расліны могуць служыць зыходным матэрыялам для вытворчасці паўсінтэтычных гармонаў.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- An online resource for monocot plants
- Flora Vascular [Архівавана 5 сакавіка 2016 у Wayback Machine.]
- United States Department of Agriculture