Перайсці да зместу

H1N1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
H1N1

Вірус грыпу H1N1
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

H1N1 subtype

Іншыя падтыпы
Група паводле Балтымара

V: (-)алРНК-вірусы


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  114727

H1N1 — падтып віруса грыпу А (найболей распаўсюджаны тып грыпу, які выклікае найболей маштабныя эпідэміі), можа выклікаць захворванне як у людзей, так і ў шматлікіх жывёл. Гэты вірус назвалі «Каліфорнія 04/2009». Штам А(H1N1) цяпер агульнавядомы пад назвай «свіны грып». Упершыню ён быў адкрыты ў 1931 годзе амерыканскім вучоным Рычардам Шоупам.

11 чэрвеня 2009 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) афіцыйна паведаміла пра распачатую пандэмію грыпу A(H1N1).

Шматлікія спецыялісты засцерагалі, што пандэмія новага штаму грыпу можа перарасці ў сусветнае бедства, падобнае пандэміі «іспанкі» ў 1920-х гадах, аднак хвароба не набывала пагражальных памераў. Згодна статыстыкі сабранай Гарвардскай школай здароўя смяротнасць ад свінога грыпу складае каля 0,007 %, што нават ніжэй чым у іншых формаў грыпа. Больш за тое, шэраг уплывовых устаноў (такіх як ПАСЕ) распаўсюдзіла крытыку ў адрас СААЗ па нагнятанню страху сярод насельніцтва і ў немэтанакіраванай страце сродкаў, выдзяленых на барацьбу з інфекцыяй.

Зноскі