Inspiration4
Inspiration4 | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | |
Арганізацыя | SpaceX[1] |
Палётныя даныя карабля | |
Назва карабля | Resilience[d][1][2] |
Ракета-носьбіт | Falcon 9 Block 5[d][3][2] |
Стартавая пляцоўка | Kennedy Space Center Launch Complex 39A[d][3][1] |
Запуск | 16 верасня 2021[2] |
Пасадка | 18 верасня 2021[2] |
NSSDC ID | 2021-084A |
SCN | 49220 |
Эмблема | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
SpaceX Inspiration4 — пілатуемая місія касмічнага карабля Crew Dragon.
Кампанія SpaceX запусціла касмічны карабель Dragon на арбіту з мыса Канаверал (штат Фларыда, ЗША) у ноч з 15 на 16 верасня 2021 года. У яго экіпажы ўпершыню ў гісторыі касмічных палётаў не было прафесійнага астранаўта. Усе чатыры чалавекі на борце — касмічныя турысты, якія правялі на арбіце Зямлі тры дні. Палёт завяршыўся прывадненнем капсулы з экіпажам 18 верасня 2021 года ў Атлантычным акіяне.
Ідэя палёту належыць амерыканскаму мільярдэру Джарэду Айзекману. Разам з ім на арбіту накіраваліся медсястра з дзіцячага анкалагічнага шпіталя Св. Іуды, пераможца латарэі і выкладчык гарадзкога каледжу. Фармальная мэта палёту — збор ахвяраванняў на карысць дзіцячага шпіталя. Палёт аплаціў Дж. Айзэкман. Па яго просьбе місія праходзіла на незвычайна высокай арбіце за 575 км ад паверхні Зямлі, на 160 км вышэй за арбіту МКС. Нягледзячы на поўную аўтаматызацыю працэсаў кіравання палётам, яго ўдзельнікі прайшлі шасцімесячную падрыхтоўку на выпадак аварыйных сітуацый[4].
Экіпаж
[правіць | правіць зыходнік]Імя | Пасада | № палёту |
---|---|---|
Джарэд Айзекман | камандзір экіпажа | 1 |
Шан Проктар | пілот | 1 |
Хэйлі Арсена | спецыяліст палёту | 1 |
Крыстафер Семброскі | спецыяліст палёту | 1 |
Зноскі
- ↑ а б в https://www.nasaspaceflight.com/2021/02/spacex-announces-inspiration4/
- ↑ а б в г https://planet4589.org/space/jsr/back/news.797.txt
- ↑ а б https://arstechnica.com/science/2021/02/spacex-announces-first-free-flyer-human-spaceflight/
- ↑ Радыё Свабода