Leopard 1
Leopard 1 | |
---|---|
Класіфікацыя | сярэдні танк |
Краіна | Германія |
Гісторыя | |
Вытворца | KNDS Deutschland[d] |
Габарыты | |
Шырыня, мм | 3,37 м |
Вышыня, мм | 2,76 м |
Дарожны прасвет, мм | 440 міліметр |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | V engine[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леапард 1 (ням.: Leopard 1) — першы асноўны баявы танк ФРГ. З’яўляецца першым масавым танкам Германіі пасля Другой Сусветнай вайны. Танк выкарыстоўваецца таксама ў 13 іншых краінах. У перыяд з 1964 па 1984 гады было створана 4744 танкі.
Знаходзіўся на ўзбраенні Узброеных сіл ФРГ да 2010 года; яму на змену прыйшоў Леапард 2.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя стварэння «Леапарда» сыходзіць у 1956 год, калі Італія, Францыя і Заходняя Германія (ФРГ) вырашылі сумесна распрацаваць асноўны танк, які мог бы скласці канкурэнцыю па агнявой моцы, мабільнасці і бронеабароне асноўным танкам дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. У 1965 годзе вопытныя ўзоры былі сабраны ў Германіі (Францыя адмовілася супрацоўнічаць), і пасля комплексных выпрабаванняў была выбрана мадэль Ф. Паршэ. Вытворчасць пачалася ў 1965 годзе на заводзе Krauss-Maffei. Леапард стаў асноўным танкам Узброеных сіл ФРГ, а таксама ў Нідэрландах, Бельгіі, Нарвегіі, Даніі, Аўстраліі і Італіі, дзе гэты танк збіраўся па ліцэнзіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Leopard 1