Malus coronaria
Malus coronaria | ||||||||||||||||
Галінка з пладамі | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Паводле The Plant List[3]: | ||||||||||||||||
|
Malus coronaria англ.: sweet crabapple, garland crab) — дрэва, від роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae), якое расце ў Паўночнай Амерыцы[4].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дрэва вышынёй да 10 метраў з шырокай кронай. Галіны з калючкамі, кара чырванавата-карычневая, з падоўжнымі расколінамі, адслойваецца вузкімі пласцінкамі. Пупышкі ярка-чырвоныя з цёмнай каёмкой, раснічастыя па краю.
Лісце яйкападобнай формы, да 10 см даўжынёй, часам бывае неглыбока лопасцевым. Маладое лісце апушанае, пры распусканні мае бронзава-чырвоны колер, пазней становяцца голым, цёмна-зялёным з верхняга боку і больш бледным знізу. Увосень жоўкне. Хвосцікі тонкія, да 5 см даўжынёй. Прылісткі завостраныя, даўжынёй да 1,3 см.
Кветкі белыя або светла-ружовыя, духмяныя, дыяметрам 3-5 см, з тонкімі Кветаножкамі, сабраны ў малакветкавыя (3-6 кветак) суквецці. Гіпантый з белым апушэннем, слупкі ля аснавання валасістыя.
Плады круглявыя, жоўта-зялёныя з васковым налётам, дыяметрам да 3,5 см. Яны вельмі духмяныя, але маюць даўкі і кіслы смак.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]У ЗША часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны[4]. Сок з пладоў выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі сідру[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Гл. спасылку TPL у картцы расліны
- ↑ а б Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / под ред. д-ра биол. наук, проф. Соколова С. Н. — М.-Л.: Изд-во академии наук СССР, 1954. — Т. 3. — С. 456.
- ↑ Жуковский П. М. Культурные растения и их сородичи. — Издание 3-е, перераб. и доп. — Л.: Издательство «Колос», 1971. — С. 448.