Перайсці да зместу

TOGG

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
TOGG
Тып Anonim Şirket[d]
Заснаванне 25 чэрвеня 2018
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя Togg T10X[d], Togg T10F[d] і Togg T8CX[d]
Сайт togg.com.tr (тур.)

TOGG (Türkiye'nin Otomobili Girişim Grubu A.Ş.) — турэцкая кампанія, якая займаецца вытворчасцю электрамабіляў. Заснавана ў 2018 годзе. Базуецца ў Гебзе.

У 2011 годзе прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ініцыяваў стварэнне новага нацыянальнага брэнда легкавых аўтамабіляў. У лістападзе 2017 года было абвешчана пра запуск брэнда TOGG. Быў утвораны кансорцыум, у які ўвайшлі Anadolu Group, BMC, Kök Group, Turkcell, Zorlu Holding і Саюз гандлёвых палат і таварных біржаў Турцыі (TOBB).

27 снежня 2019 года ў штаб-кватэры кампаніі ў Гебзе адбылася афіцыйная прэзентацыя першых двух аўтамабіляў маркі. Быў прадэманстраваны дызайн электрычных кампактнага пазадарожніка і кампактнага седана, распрацаваных італьянскай студыяй Pininfarina[1][2].

Будаўніцтва вытворчых аб’ектаў пачалося ў сярэдзіне 2020 года. Завод размешчаны на плошчы 1,2 млн м² у раёне Гемлік у Бурсе. Як партнёр па пастаўцы літый-іонных акумулятараў абрана кампанія Farasis  (тур.).

У чэрвені 2021 года аплачаны капітал кампаніі быў павялічаны са 150 млн. да 996,7 млн. турэцкіх лір. Kök не ўдзельнічала ў павелічэнні капіталу і пакінула праект. Яе доля акцый была размеркавана між іншымі ўдзельнікамі кансорцыума[3].

29 кастрычніка 2022 года адбылася цырымонія запуску вытворчасці, прымеркаваная да 99-й гадавіны Турэцкай Рэспублікі[4].

Зноскі

  1. "Turkey presents prototypes in $3.7 billion car project"(англ.). europe.autonews.com. 2019-12-28. Праверана 2022-11-25.
  2. "TOGG C-SUV Prototype Previews Turkey's First Home-Grown Automobile"(англ.). motor1.com. 2019-12-27. Праверана 2022-11-25.
  3. "TOGG raises its capital"(англ.). trmonitor.net. 2021-06-21. Праверана 2022-11-29.
  4. "President Erdoğan inaugurates plant for Türkiye's 1st national car"(англ.). dailysabah.com. 2022-10-29. Праверана 2022-11-25.