Перайсці да зместу

YMCA

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
YMCA
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі хрысціянская місія[d] і міжнародная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 6 чэрвеня 1844
Член у
ymca.int (англ.)
ymcagta.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

YMCA, (ад англ.: Young Men’s Christian Association — Асацыяцыя маладых хрысціян) — моладзевая валанцёрская арганізацыя. Стала вядомай праз арганізацыю дзіцячых лагераў. Заснавана ў Лондане ў 1844 годзе Джорджам Вільямсам (1821—1905), налічвае каля 45 млн удзельнікаў у больш за 130 краінах свету.

Па сваім «паходжанні» і мэтах YMCA з’яўляецца хрысціянскай арганізацыяй, ажыццяўляе сваю дзейнасць на хрысціянскіх прынцыпах. Мэтамі праграм YMCA з’яўляюцца ўмацаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, з’яднанне іх для грамадскакарыснай дзейнасці, выхаванне павагі да агульначалавечых каштоўнасцяў.

У 1844 годзе малады чалавек з Лондана, Джорж Вільямс (1821—1905) разам з невялікай групай аднадумцаў стварыў арганізацыю для моладзі. Спачатку яе асноўнай мэтай было развіццё маральных прынцыпаў. У тыя часы ўсё грамадства было досыць рэлігійнае і ўсе базавыя духоўныя прынцыпы зыходзілі з хрысціянства. Паслядоўнікамі Вільямса былі людзі з усіх хрысціянскіх канфесій, таму яны назвалі сябе YMCA (Young Men’s Christian Association). Неўзабаве, кіруючыся запытам моладзі, гэтае таварыства пашырыла свае задачы: з’явіліся праграмы разумовага і фізічнага развіцця. Абмеркаванне палітычных пытанняў у арганізацыі лічылася недарэчным і было змешчана па-за кола яе зацікаўленняў і мэт. Гэтая ідэя аказалася настолькі паспяховай, што па толькі сямі гадах у Англіі было створана больш за 20 арганізацый YMCA. У 1851 годзе аналагічныя таварыствы адкрыліся ў Манрэалі (Канада), а потым і ў Бостане (ЗША), крыху пазней — у Парыжы. На канферэнцыі 1855 года ў Парыжы было вызначана: «Любыя адрозненні ў рэлігійных і іншых перакананнях членаў Саюзу, якімі б важнымі яны ні былі, не павінны ўплываць на шчырыя адносіны паміж членамі Саюза».

Было тры шляхі, па якіх YMCA прыйшла ў Беларусь. Адзін з іх звязаны з Валожынам. Партнёры з паўночнай Германіі вырашылі дапамагчы жыхарам Беларусі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яны выбіралі рэгіён, які знаходзіўся б у заходняй ці цэнтральнай частцы Беларусі — геаграфічна бліжэй да Германіі. Валожын, Івянец былі пад радыяцыйнай плямай.

У 1994 годзе з’явілася ініцыятыўная група ў Валожыне. І 15 сакавіка 1995 года зарэгістравалі ў Лідзе таварыства «Хрысціянская супольнасць моладзі». Паралельна ў Беларусі былі яшчэ два рэгіёны, дзе развівалі супрацоўніцтва з YMCA. Каб з’яднаць намаганні, у лістападзе 1996 года швейцарскія і нямецкія партнёры правялі сустрэчу, скіраваную на развіццё ўзаемадзеяння беларускіх цэнтраў развіцця YMCA. І гэта стала стымулам для развіцця моладзевых праграм у Лідзе, Валожыне і Бабруйску.

Пад канец 1999 года падалі дакументы на рэгістрацыю нацыянальнай арганізацыі. І 14 лютага 2000 года — у Дзень святога Валянціна — зарэгістравалі «Хрысціянскаю садружнасць дарослых і малых» (YMCA Беларусі).

Рашэнне пра ліквідацыю[4] «Хрысціянскай садружнасці дарослых і малых» прыняў Гродзенскі абласны суд 4 кастрычніка 2023 года. Іск на ліквідацыю падала Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Сайт арганізацыі стаў недаступны ў Беларусі, суполкі ВКонтакте і Facebook перасталі абнаўляцца. Да таго YMCA жорстка раскрытыкаваў[5] аўтар дзяржаўнага выдання «Беларусь Сегодня» Андрэй Мукавозчык. Ліквідацыя арганізацыі адбылася ў межах масавай ліквідацыі грамадскіх арганізацый Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года.

Асноўныя кірункі

[правіць | правіць зыходнік]

Нефармальная адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Y-education — сістэма навучання школьнікаў і моладзі. На семінарах і трэнінгах, а таксама ў онлайн-фармаце ўдзельнікі вывучаюць розныя аспекты лідарства, распрацоўкі праграм і правядзення навучальных мерапрыемстваў, менеджменту ў сферы дзейнасці грамадскіх арганізацый.
  • Трэнінгі па засваенні жыццёвых навыкаў (soft skills) — навучанне дзяцей, падлеткаў, моладзі, людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту ў межах асобных сустрэч, цыклу мерапрыемстваў або дзейнасці клубаў. Тэматыка вельмі разнастайная, залежыць ад інтарэсаў аўдыторыі — асновы камунікацыі, экалогія ў паўсядзённым жыцці, здаровы лад жыцця, скаўтынг, развіццё творчых навыкаў і іншае.

Летнія лагеры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Тэматычныя (космас, экалогія, беларуская народная культура, традыцыі народаў свету, інтэграцыя, грамадзянская актыўнасць і іншае).
  • Скаўцкія (усталёўка намётаў і ўладкаванне лагера, пешыя і водныя паходы, рэмба-трасы, арыентаванне на мясцовасці, асновы бяспекі і аказанне першай дапамогі, іншае).
  • Фэсты (майстар-класы па рамесніцтве, кулінарыі, фларыстыцы, навучанню беларускім народным танцам і іншым тэмам, канцэрты, кірмашы талентаў і іншае).

Міжнароднае супрацоўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]
  • Моладзевыя абмены (тэматыка — міжкультурная ўзаемадзеянне, творчасць, абмен прафесійныя ведамі і вопытам у нефармальнай адукацыі, іншае)
  • Валанцёрства ў іншых краінах і прыём замежных валанцёраў у Беларусі (у тым ліку ў межах еўрапейскай праграмы Erasmus+).
  • Міжнародныя праекты за мяжой і ў Беларусі.

Зноскі

  1. Google Maps — 2005. Праверана 3 ліпеня 2021.
  2. https://www.ymca.int/ymca-worldwide/ Праверана 3 ліпеня 2021.
  3. http://tools.youthforum.org/memberorganisations/ Праверана 22 чэрвеня 2019.
  4. К, А.. У Гродне ліквідуюць "Хрысціянскую садружнасць дарослых і маладых" - яна працуе па ўсім свеце пад брэндам YMCA (абноўлена) . Hrodna.life (8 верасня 2023). Праверана 13 студзеня 2024.
  5. сегодня, СБ-Беларусь. Бой идет не с «Радиславой» — ради жизни. На своей земле (руск.). www.sb.by (20 кастрычніка 2021). Праверана 13 студзеня 2024.
  • Muukkonen, Martti. Ecumenism of the Laity: Continuity and Change in the Mission View of the World’s Alliance of YMCAs, 1855—1955 (англ.). — University of Joensuu. Publications in Theology 7, 2002. Архивная копия от 30 июня 2017 на Wayback Machine
  • The Report of the Thirteenth Triennial International Conference and Jubilee Celebration of Young Men’s Christian Associations (англ.). — London: Jubilee Council, 1895.