Філіпіны
Філіпіны (філ.: Pilipinas [ˌpɪlɪˈpinɐs], англ.: the Philippines [ˈfɪlɨpiːnz]) – астраўная краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі, у Ціхім акіяне паміж Інданезіяй і Тайванем.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Філіпіны насялялі плямёны аўстралоіднай расы, у II-м тысячагоддзі да н.э. іх адцяснілі ў горныя раёны паўднёвамангалоідныя народы. У 1521 годзе Філіпіны наведала іспанская экспедыцыя Фернана Магелана, які загінуў у сутычцы з жыхарамі вострава Мактан. У 1565 годзе з прыбыцця флоту М.Л. Легаспі пачалося іспанскае заваяванне Філіпін. Да канца XVI стагоддзя іспанцы падпарадкавалі большую частку краіны, акрамя ісламізаванага ў XIV – XV стагодздзях насельніцтва, якое захавала напоўдні незалежнасць да XIX стагоддзя. У хуткім часе большасць філіпінцаў было хрысціянізавана.
На Філіпінах усталявалася сістэма кіравання на ўзор іспанскіх калоній у Амерыцы. З XVII стагоддзя іспанцы ізалявалі краіну ад знешняга свету. Выхад з ізаляцыі ў пачатку XIX стагоддзя спрыяў уздыму гаспадаркі Філіпін і мясцоваму культурна-асветніцкаму руху (галоўны яго прадстаўнік Х. Рысаль). 1892 г. заснавана тайная патрыятычная арганізацыя Каціпунан (кіраўнік А. Баніфасіа), якая ўзначаліла нацыянальнае паўстанне 1896—1897. У час Іспана-амерыканскай вайны 1898 г. на Філіпіны высадзіліся войскі ЗША. 12 чэрвеня 1898 года абвешчана незалежная Філіпінская Рэспубліка на чале з Э. Агінальда. У выніку Амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 гадах Філіпіны сталі калоніяй ЗША.
У 1916 годзе утворана Легіслатура Філіпін, а паводле закона і Канстытуцыі 1934 года у 1935 годзе быў створаны аўтаномны ўрад на чале з прэзідэнтам М. Л. Кесанам. У 1941–1942 гадах Філіпіны акупіравалі японскія войскі. У 1942–1944 гадах на востраве Лусон узброеную барацьбу супраць акупацыйных войскаў вяла партызанская армія Хукбалахап. У канцы 1944 – пачатку 1945 года тут адбыліся жорсткія баі паміж амерыканскімі і японскімі войскамі.
4 ліпеня 1946 года была абвешчана незалежнасць Філіпін. У 1965 годзе прэзідэнтам краіны абраны Ф. Маркас, які ў 1972 годзе увёў надзвычайнае становішча (да 1981 года) і замацаваў свае вялікія паўнамоцтвы. Дыктатура прэзідэнта і карупцыя сярод яго паплечнікаў прывялі да народных выступленняў у лютым 1986 года, і рэжым Маркаса быў скінуты. Новы ўрад пад кіраўніцтвам прэзідэнта К. Акіна правёў дэмакратызацыю палітычнага жыцця. Але ён і ўрад прэзідэнта Ф.Рамаса (1992–1998 гады) не здолелі рэфармаваць эканоміку Філіпін. Нягледзячы на мірнае пагадненне 1996 года з мусульманскімі арганізацыямі, радыкальныя ісламісцкія групоўкі на поўдні Філіпін працягваюць узброеную барацьбу супраць урада.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]З сучасных пісьменнікаў ды мастакоў можна вылучыць Харкін Дэксімірэ ды іншых.