Перайсці да зместу

Беларускае Слова (1926)/1927/3/Сонэт: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (размовы | уклад)
Новая старонка: «{{Загаловак | назва = Сонэт | аўтар = Максім Багдановіч | сэкцыя = Верш | папярэдні = | наступны = | крыніца = [https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/mab.lt/Dauniejsyja/Vilnia/Bielaruskaje_slova_Vilnia,_1926-1928.pdf.zip/219482-1927-3.pdf Часопіс «Беларускае слова», № 3 (32). 30 студзеня 1927 г., б. 2] | год = 1927...»
(Няма розніцы)

Версія ад 12:49, 20 лютага 2024

Сонэт
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927
Крыніца: Часопіс «Беларускае слова», № 3 (32). 30 студзеня 1927 г., б. 2
Іншыя публікацыі гэтага твора: Санэт (Прынадна вочы зьзяюць да мяне…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Максім Багдановіч.

СОНЭТ[1].

Прынадна вочы зьяюць да мяне;
Чароўна усьміхаючыся, губы
Аткрылі буйныя бялеючыя зубы…
Ласкавы шэпт… Гарачай хваляй мкне

Кроў к сэрцу маяму. Мана ўсё, або не?
Ці верыць мілым абяцанкам любы?
Мо‘ гэты жар, пылаючы для згубы,
Хавае сьцюжу пад сабой на дне?

Так, іншы раз, над соннаю зямлёю
Агністаю дугою залатою
Прарэжа цемень яркі метэор.

Гарыць ён, іскры сыпе і нясецца,
Бліскаючы мацней ад ясных зор, —
А ў глыбіне халодным астаецца.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.

 
  1. Гэты верш М. Багдановіча, выяўляючы першарадную літэратурную цэнннасьць, не ўвайшоў у зьмест вядомага „Вянка“, а толькі друкаваўся ў аднэй з беларускіх газэт, дзеля таго мала знаёмы беларускаму грамадзянству