Плутоній
| |||||
Уласцівасці атама | |||||
---|---|---|---|---|---|
Імя, сімвал, нумар | Плутоній, 94 |
Плуто́ній[1] (лац.: Plutonium) Pu — радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы з атамным нумарам 94; адносіцца да актыноідаў. Крохкі серабрыста-белы метал. Названы ў гонар Плутона, карлікавай планеты Сонечнай сістэмы.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Энрыка Фермі разам са сваімі супрацоўнікамі ў Рымскім універсітэце паведамілі, што выявілі хімічны элемент з парадкавым нумарам 94, у 1934 годзе. Фермі назваў гэты элемент гесперыем, зрабіў такім чынам здагадку пра існаванне трансуранавых элементаў і стаў іх тэарэтычным першаадкрывальнікам. Фермі трымаўся гэтай пазіцыі і ў сваёй Нобелеўскай лекцыі ў 1938 годзе, аднак, даведаўшыся пра адкрыццё Ота Ганам і Фрыцам Штрасманам дзялення ядра, быў вымушаны зрабіць у друкаванай версіі, якая выйшла ў Стакгольме ў 1939 годзе, заўвагу, якая паказвала на неабходнасць перагляду «ўсёй праблемы трансуранавых элементаў». Праца нямецкіх навукоўцаў паказала, што актыўнасць, выяўленая Фермі ў яго эксперыментах, была абумоўлена менавіта дзяленнем, а не адкрыццём трансуранавых элементаў, як ён раней лічыў.
Адкрыццё плутонію групай супрацоўнікаў Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі пад кіраўніцтвам Глена Сібарга было здзейснена з дапамогай 60-цалевага цыклатрона. Першае бамбаванне актааксіду трыўрана-238 (238U3O8) дэйтронамі, разагнанымі ў цыклатроне да 14-22 МэВ і праходзячымі праз алюмініевую фольгу таўшчынёй 0,002 цалі (50,8 мкм), была праведзена 14 снежня. Параўноўваючы ўзоры, атрыманыя і вытрыманыя на працягу 2,3 сутак, з выдзеленай фракцыяй чыстага нептунію, навукоўцы выявілі значную розніцу ў іх альфа-актыўнасцях і выказалі здагадку, што яе рост праз 2 сутак абумоўлены ўплывам новага элемента, які з’яўляецца даччыным адносна нептунію. Далейшыя фізічныя і хімічныя даследаванні працягваліся 2 месяцы. У ноч з 23 на 24 лютага 1941 года быў праведзены вырашальны эксперымент па акісленні меркаванага элемента з дапамогай пераксіддысульфат-іонаў і іонаў срэбра як каталізатара, які паказаў, што нептуній-238 праз два дні перажывае бета-мінус-распад і ўтварае хімічны элемент пад нумарам 94 у наступнай рэакцыі:
Прыродныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У прыродзе трапляецца ў мізэрнай колькасці ва ўранавых рудах (пастаянна ўтвараецца ў іх пры ўзаемадзеянні ўрану з нейтронамі). Увесь плутоній, які выкарыстоўваецца на практыцы, атрымліваюць штучна.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Прымяняецца ў ваенных мэтах (пры вырабе ядзернай зброі), у энергетыцы (паліва атамных рэактараў; малагабарытныя ядзерных крыніцы электрычнага току з працяглым тэрмінам службы), а таксама як сыравіна для вытворчасці трансплутоніевых элементаў.
Па маштабах прымянення займае першае месца сярод усіх штучна атрыманых элементаў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ Michael McClure The New Alchemy. The Search Went On...(англ.) // Часопіс ChemMatters : артыкул. — American Chemical Society (ACS), кастрычнік 2006. — С. 17.
- ↑ Алексей Левин. Хассий-долгожитель (руск.). Элементы.Ру (19 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 27 снежня 2010.
- ↑ The Nobel Prize in Chemistry 1951 (англ.). NobelPrize.org (2 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 2 студзеня 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Плуто́ній // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).