Індыйскі акіян
Індыйскі акіян — трэці паводле велічыні акіян на Зямлі. На поўначы мяжуе з Паўднёвай Азіяй (Індыйскі субкантынэнт), на ўсходзе — з Аўстраліяй і Паўднёва-Ўсходняй Азіяй, на захадзе — з Афрыкай, на поўдні — з Паўднёвым акіянам (ці Антарктыдай, у залежнасьці ад пункту гледжаньня). Плошча разам з марамі складае 75,556 млн км², што ёсьць каля 20% воднай паверхні плянэты[1]. Гэта адзіны акіян, названы паводле назвы краіны, то бок Індыі.[2]
Індыйскі акіян | |
Этымалёгія | Індыя |
---|---|
Найб. шырыня | 10 000 км |
Плошча паверхні |
|
Найб. глыбіня | 7450 м і 3711 м |
Як адзін з кампанэнтаў узаемазьвязанага сусьветнага акіяна, Індыйскі акіян акрэсьлены ад Атлянтычнага акіяна на 20° на ўсход ад мэрыдыяна ля мыса Іголкавага, і ад Ціхага акіяна па мэрыдыяне 146° 55' усходняй даўгаты[3]. Паўночная частка акіяна дасягае прыкладна да 30° паўночнай шыраты ў Пэрсыдзкай затоцы. Акіян шырыню ў амаль 10 000 км паводле берагоў Афрыкі і Аўстраліі, ягоная плошча складае 73,556 млн км²[4], улічваючы ў ягоным складзе Чырвонае мора і затоку Фарсі.
Аб’ём акіяна ацэньваецца ў 292,131 млн км³[5]. Малыя астравы раскіданыя на кантынэнтальных плітах. Астраўнымі дзяржавамі ў Індыйскім акіяне ёсьць Мадагаскар, якая месьціцца на чацьвертым паводле велічыні востраве ў сьвеце, Каморскія астравы, Сэйшэльскія астравы, Мальдывы, Маўрыцы і Шры-Ланка. Архіпэляг Інданэзіі мяжуе з акіянам на ўсходзе.
Геаграфія
рэдагавацьАб’ём і зьвесткі
рэдагавацьМежы Індыйскага акіяна, акрэсьленыя Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыяй у 1953 годзе, уключалі Паўднёвы акіян. Аднак, у 2002 годзе гэтая ж арганізацыя вылучыла з шэрагу акіянаў, у тым ліку з Індыйскага, асобны Паўднёвы акіян, акрэсьліўшы мяжу на поўдзень ад 60°[6][7]. Індыйскі акіян адмяжоўваецца ад Атлянтычнага акіяна мэрыдыянам 20° усходняй даўгаты ад мыса Іголкавага ля берагоў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Мяжа ж зь Ціхімі акіянам пазначаная мэрыдыянам 146°49' усходняй даўгаты на поўдзень ад мыса Паўднёва-ўсходняга мысу да вострава Тасманіі. Самая паўночная частка Індыйскага акіяну, уключна з скрайнімі морамі, месьціцца прыкладна на паўночнай шыраце 30° у Пэрсыдзкай затоцы[7] .
Індыйскі акіян займае плошчу роўную 70 560 000 км², уключаючы Чырвонае мора і Пэрсыдзкую затоку або 19,5% аб’ёму сусьветнага акіяну. Аб’ём акіяну складае 264 000 000 км³ або 19,8% ад аб’ёму сусьветнага акіяна. Сярэдняе глыбіня акіяна складае 3741 мэтар, а максымальную глыбіня сягае 7290 мэтраў[8]. Індыйскі акіян цалкам месьціцца ва ўсходнім паўшар’і, а цэнтар гэтага паўшар’я праходзіць праз Усходне-Індыйскі сьцяг.
Берагі і шэльфы
рэдагаваць
У адрозьненьне ад Атлянтычнага і Ціхага акіянаў, Індыйскі акіян з трох бакоў аточаны буйнымі часткамі сушы і архіпэлягам ды не цягнецца ад аднага да другога полюса. Ён ёсьць своеасаблівым замыкнёным акіянам. Не зважаючы, што акіян моцна павязаны з Індыйскім субкантынэнтам, але ён згуляў значную ролю агулам у рэгіёне, зьвязаўшы сабой афрыканскія і азіяцкія цывілізацыі з пачаткам гісторыі чалавецтва[9].
Канвэргентныя граніцы Індыйскага акіяна маюць сярэднюю шырыню розную 19 ± 0,61 км з максымальнай шырынёю 175 км. Пасыўныя ўскраіны маюць сярэднюю шырыню 47,6 ± 0,8 км[10]. Сярэдняя шырыня схілаў кантынэнтальных шэльфаў складае 50,4—52,4 км для актыўных і пасіўных ускраінаў адпаведна, з максымальнай шырынёю 205,3—255,2 км[10]. У адпаведнасьці з шэльфавай стромай анамалія Бугера вагаецца ад 0 да 30 мГал, што незвычайна для кантынэнтальнага рэгіёну з адкладамі таўшчынёю каля 16 км. Была выказаная здагадка, што шарнірная зона можа ўяўляць сабой рэлікт кантынэнтальнай і протаакіянічнай мяжы зямной кары, якая ўтварылася падчас адлучэньня Індыі ад Антарктыды[11].
Аўстралія, Інданэзія і Індыя ёсьць трыма краінамі з самымі доўгімі берагамі Індыйскага акіяну. Кантынэнтальны шэльф займае 15% плошчы акіяна. Больш за два мільярды чалавек жывуць у краінах, якія мяжуюць з Індыйскім акіянам, у параўнанні з 1,7 мільярдаў у рэгіёне Атлянтычнага акіяна і 2,7 мільярдаў у рэгіёне зь Ціхім акіянам. Варта адзначыць, што ў памянёных разьліках бралося пад увагу, што некаторыя краіны мяжуюць з больш чым адным акіянам[12].
Рэкі і моры
рэдагавацьПлошча вадазбору Індыйскага акіяна сягае 21 100 000 км², што практычна супадае з плошчай вадазбору Ціхага акіяна і скаладе палову ад вадазбору Атлянтычнага акіяна. Агульны вадазбор акіяну можна ўмоўна падзяліць прыкладна на 800 асобных басэйнаў, зь якіх 50% будуць месьціцца ў Азіі, 30% будуць прыпадаць на Афрыку і 20% зоймуць Аўстралазію. Рэкі Індыйскага акіяну ў сярэднім карацейшыя за рэкі іншых буйных акіянаў. Найбуйнейшымі зь іх ёсьць Замбэзі, Ганг, Брахмапутра, Інд, Джуба, Марэй, Арвандруд і Лімпопа[13]. Пасьля распаду Усходняй Гандваны і ўтварэньня Гімалаяў рэкі Ганг і Брахмапутра, упадаючы ў акіян, ствараюць найвялікшую дэльту, вядомую як дэльта Ганга[11].
Уздоўж усходняга ўзьбярэжжа Афрыкі месьціцца Мазамбіцкая пратока, якая аддзяляе Мадагаскар ад мацерыковай часткі Афрыкі, а на поўнач ад вострава месьціцца мора Зындж. На паўночным узьбярэжжы Арабскае мора злучаецца з Чырвоным морам праз Адэнскую затоку і Баб-эль-Мандэбскую пратоку. У сваю чаргу ў Адэнскай затоцы месьціцца затока Таджура, якая пралягае да дзяржавы Джыбуці. Паўночная частка Чырвонага мора сканчваецца Акабскай і Суэцкай затокамі. Індыйскі акіян штучна злучаны зь Міжземным морам праз Суэцкі канал, да якога можна дабрацца праз Чырвонае мора. Гэты шлях з вельмі важны для сусьветнага гандлю, бо дазваляе злучыць паміж сабой Эўропу і Азію. Арабскае мора злучанае з Пэрсыдзкай затокай Аманскай затокай і Армускай пратокай. У Пэрсыдзкай затоцы Бахрэйнская затока аддзяляе Катар ад Арабійскага паўвострава.
Уздоўж заходняга ўзьбярэжжа Індыі цягнуцца Кацкая і Камбэйская затокі ля штату Гуджарат. Лакадыўскае мора аддзяляе Мальдывы ад паўднёвай ускраіны Індыі і Шры-Ланкі. Зрэшты, сама Шры-Ланка аддзеленая ад Індыі Манарскай затокай і Полскай пратокай. Між тым, гэтыя краіны ўсё ж такі злучаныя паміж сабой Адамавам мостам. Андаманскае мора месьціцца паміж Бэнгальскай затокай і Андаманскімі астравамі. Інданэзійскі марскі шлях складаецца з Маласкай, Зондзкай і Торэсавай пратокаў. Затока Карпэнтарыя месьціцца на паўночным узьбярэжжы Аўстраліі, у той час як Вялікая Аўстралійская затока ахоплівае значную частку паўднёвага ўзьбярэжжа гэтага кантынэнту[14].
Клімат
рэдагавацьНекаторыя асаблівасьці робяць Індыйскі акіян унікальным. Ён фармуе ядро буйнамаштабнага Трапічнага цёплага басэйна, які, узаемадзейнічаючы з атмасфэрай, уплывае на клімат як на рэгіянальным, гэтак і на глябальным узроўні. Азія блякуе адтоку цяпла і перашкаджае вэнтыляцыі тэрмакліну Індыйскага акіяна. Гэты кантынэнт таксама выклікае мусоны ў Індыйскім акіяне, самыя моцныя на Зямлі, якія параджаюць буйнамаштабныя сэзонныя зьмены ў акіянскіх плынях, у тым ліку зьмяненьне Самалійскай плыні і Індыйскай мусоннай плыні. Праз Ўокерскую цыркуляцыю ў Індыйскім акіяне бракуе бесьперапынных экватарыяльных усходніх вятроў. Апвэлінг назіраецца ля Афрыканскага рагу і Арабійскага паўвострава ў Паўночным паўшар’і ды на поўнач ад пасатаў у Паўднёвым паўшар’і. Інданэзійскі струмень ёсьць унікальным экватарыяльным злучэньнем зь Ціхім акіянам[15].
На клімат на поўнач ад экватару ўплывае мусонны клімат. З кастрычніка па красавік дзьмуць моцныя паўночна-ўсходнія вятры, а з траўня па кастрычнік пераважаюць паўднёвыя і заходнія вятры. У Арабійскім моры моцныя мусоны прыносяць дождж на Індыйскі субкантынэнт. У паўднёвым паўшар’і вятры звычайна мякчэйшыя, але летнія штормы ля Маўрыцыя могуць быць моцнымі. Пры зьмене мусонных вятроў часам цыклёны могуць абрынуцца на берагі Арабскага мора і Бэнгальскай затокі[16]. Каля 80% агульнай гадавой колькасьці ападкаў у Індыі выпадае улетку, і рэгіён настолькі залежыць ад гэтых ападкаў, што многія цывілізацыі загінулі, калі парушаўся мусонны цыкль.
Індыйскі акіян ёсьць найцяплейшым акіянам у сьвеце[17]. Паводле зафіксаваных запісаў тэмпэратуры акіяна назіраецца хуткае бесьперапыннае пацяпленьне акіяну прыкладна на 1,2 °C цягам 1901—2012 гадоў[18]. Дасьледаваньні выявілі, што выкліканае чалавекам парніковае пацяпленьне, а таксама зьмены ў частасьці і велічыні Эль-Ніньнё ёсьць трыгерам гэтага моцнага пацяпленнья ў Індыйскім акіяне[18]. На поўдзень ад экватару акіян награваецца з чэрвеня па кастрычнік, падчас аўстралійскай зімы, у той час як гэтае цяпло губляецца цягам часу зь лістапада па сакавік, падчас аўстралійскага лета[19]. У 1999 годзе экспэрымэнт засьведчыў, што спальваньне выкапнёвага паліва і біямасы ў Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі выклікала забруджваньне паветра, вядомае як Азіяцкі карычневы воблак, якое дасягае межтрапічнай зоны канвэргенцыі. Гэтае забруджваньне мае негатыўныя наступствы як у мясцовым, гэтак і ў глябальным маштабе[20].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Rasul Bux Rais, The Indian Ocean and the superpowers: economic, political and strategic, ISBN 978-0-7099-4241-2
- ^ Матур, Ананд. Indo-American relations: foreign policy orientations and perspectives of P.V, 2003. ISBN 978-81-7233-336-2
- ^ «Limits of Oceans and Seas». International Hydrographic Organization Special Publication No. 23, 1953.
- ^ Earth's oceans: An Introduction. enchantedlearning.com
- ^ Donald W. Gotthold, Julia J. Gotthold (1988). «Indian Ocean: Bibliography». Clio Press. ISBN 1-85109-034-7.
- ^ «Limits of Oceans and Seas». Nature. International Hydrographic Organization. 172 (4376): 484. 1953. — doi:10.1038/172484b0.
- ^ а б «The Indian Ocean and its sub-divisions». International Hydrographic Organization
- ^ Eakins, B.W.; Sharman, G.F. (2010). «Volumes of the World’s Oceans from ETOPO1». Boulder, CO: NOAA National Geophysical Data Center.
- ^ Prange, S. R. (2008). «Scholars and the sea: a historiography of the Indian Ocean». History Compass. 6 (5): 1382—1393. — doi:10.1111/j.1478-0542.2008.00538.x.
- ^ а б Harris, P. T.; Macmillan-Lawler, M.; Rupp, J.; Baker, E. K. (2014). «Geomorphology of the oceans». Marine Geology. 352: 4—24. — doi:10.1016/j.margeo.2014.01.011.
- ^ а б N. Damodara; V. Vijaya Rao; Kalachand Sain; A.S.S.S.R.S. Prasad; A.S.N. Murty (3.01.2017). «Basement configuration of the West Bengal sedimentary basin, India as revealed by seismic refraction tomography: its tectonic implications». Vol. 208. Oxford University Press. — С. 1490—1507. — doi:10.1093/gji/ggw461.
- ^ Keesing, J.; Irvine, T. (2005). «Coastal biodiversity in the Indian Ocean: The known, the unknown». Indian Journal of Marine Sciences. 34 (1): 11—26.
- ^ Vörösmarty, C. J.; Fekete, B. M.; Meybeck, M.; Lammers, R. B. (2000). «Global system of rivers: Its role in organizing continental land mass and defining land‐to‐ocean linkages». Global Biogeochemical Cycles. 14 (2): 599—621. — doi:10.1029/1999GB900092.
- ^ «The World’s Biggest Oceans and Seas». Live Science.
- ^ Schott, F. A.; Xie, S. P.; McCreary, J. P. (2009). «Indian Ocean circulation and climate variability». Reviews of Geophysics. 47 (1): RG1002. — doi:10.1029/2007RG000245.
- ^ «Indian Ocean». U.S. Navy Oceanographer.
- ^ «Which Ocean is the Warmest?». Worldatlas.
- ^ а б Roxy, Mathew Koll; Ritika, Kapoor; Terray, Pascal; Masson, Sébastien (2014). «The Curious Case of Indian Ocean Warming». Journal of Climate. 27 (22): 8501—8509. — doi:10.1175/JCLI-D-14-00471.1
- ^ Carton, J. A.; Chepurin, G.; Cao, X. (2000). «A simple ocean data assimilation analysis of the global upper ocean 1950–95. Part II: Results». Journal of Physical Oceanography. 30 (2): 311—326. — [[doi:10.1175/1520-0485(2000)030<0311:ASODAA>2.0.CO;2]]
- ^ Lelieveld, J. O.; Crutzen, P. J.; Ramanathan, V.; Andreae, M. O.; Brenninkmeijer, C. A. M.; Campos, T.; Cass, G. R.; Dickerson, R. R.; Fischer, H.; de Gouw, J. A.; Hansel, A.; Jefferson, A.; Kley, D.; de Laat, A. T. J.; Lal, S.; Lawrence, M. G.; Lobert, J. M.; Mayol-Bracero, O.; Mitra, A. P.; Novakov, T.; Oltmans, S. J.; Prather, K. A.; Reiner, T.; Rodhe, H.; Scheeren, H. A.; Sikka, D.; Williams, J. (2001). «The Indian Ocean experiment: widespread air pollution from South and Southeast Asia». Science. 291 (5506): 1031—1036. — doi:10.1126/science.1057103. PMID 11161214.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інфармацыя пра Індыйскі акіян
- Indian Ocean. The World Factbook
- NOAA In-situ Ocean Data Viewer