Мэрыдыян
Геаграфічны мэрыдыян
рэдагавацьМэрыдыя́н, палудзеньнік — у геаграфіі, лінія перасеку паверхні зямнога шара плоскасьцю, праведзенай празь якая-небудзь кропку зямной паверхні і вось кручэньня Зямлі. Кожны мэрыдыян перасякаецца з усімі астатнімі ў дзьвюх кропках на паўночным і паўднёвым канцавосьсі. Даўжыні ўсіх мэрыдыянаў на глобусе роўныя. Усе кропкі аднаго мэрыдыяна маюць аднолькавую даўгату, але розную шырату. У міжнароднай практыцы за пачатковы мэрыдыян прыняты Грынвіцкі, які праходзіць праз ангельскі горад Грынвіч, ад яго вядзецца адлік даўгот.
Астранамічны мэрыдыян
рэдагавацьМэрыдыян — у астраноміі, вялікі круг нябеснай сфэры, які праходзіць праз канцавосьсі сьвету, зэніт і надзір.