Антананарыву
Антананары́ву (па-ангельску: Antananarivo) — сталіца Мадагаскару і правінцыі Антананарыву. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Насельніцтва налічвае 1,4 млн чалавек. Гэта самы вялікі горад на востраве, зьяўляецца адміністрацыйным, эканамічным, навуковым цэнтрам краіны. Мае разьвітыя харчовую і тытунёвую прамысловасьці. Мясцовыя жыхары называюць горад «Тана».
Антананарыву | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1625 | ||||
Мясцовая назва: | Тана | ||||
Краіна: | Мадагаскар | ||||
Плошча: | 10 266,5 км² | ||||
Вышыня: | 1276 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2001) | |||||
колькасьць: | 903 450 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 88 чал./км² | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 18°54′36″ пд. ш. 47°31′30″ у. д. / 18.91° пд. ш. 47.525° у. д.Каардынаты: 18°54′36″ пд. ш. 47°31′30″ у. д. / 18.91° пд. ш. 47.525° у. д. | ||||
Антананарыву | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mairie-antananarivo.mg/ |
Назва Антананарыву азначае «Горад тысячы воінаў». У каланіяльныя часы і ў першыя гады незалежнасьці, ужывалася назва Тананарыва (Tananarive).
Чыгунка злучае горад з усходнім узьбярэжжам, раёнам возера Алаотра і з горадам Анцырабэ. Ёсьць міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
рэдагавацьАнтананарыву быў заснаваны ў 1625 годзе. У 1797 годзе стаў сталіцай каралеўства народу Мерына. Доўгі час у горадзе не было каменных будынкаў за выключэньнем каралеўскага палацу Рува. Дзякуючы заваяваньням караля Радамі І хутка стала сталіцай амаль усяго вострава. У 1895 годзе горад быў заняты французамі, якія далучылі яго да пратэктарату Мадагаскар.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнтананарыву — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў