Дэ́ймас (па-старажытнагрэцку: Δεῖμος — жах) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Быў адкрыты амэрыканскім астраномам Асафам Холам 11 жніўня 1877 году і названы ім у гонар старажытнагрэцкага бога Дэймаса.

Дэймас
спадарожнік Марса
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Асаф Хол
Дата адкрыцьця 11 жніўня 1877
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 23 458 км
Эксцэнтрысытэт 0,0002
Арбітальны пэрыяд 1,26244 дня
Нахіл арбіты 0,93° (да экватара Марса)
Апацэнтар 23 470,9 км
Пэрыцэнтар 23 455,5 км
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 15 км
Маса 1,48×1015 кг
Шчыльнасьць 1,471 г/см³
Прыскарэньне вольнага паданьня 0,0039 м/с²
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі сынхранізаваны
Нахіл восі вярчэньня 0
Альбэда 0,068
Бачная зорная велічыня 12,89
Тэмпэратура паверхні ~233 К

Дэймас круціцца на сярэдняй адлегласьці 6,96 радыюса Марса, з пэрыядам звароту ў 30 г 17 мін 55 с. Ён круціцца вакол сваёй восі з тым жа пэрыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды павернуты да плянэты адным і тым жа бокам. Арбіта Дэймаса паступова аддаляецца ад Марса, і ў будучыні ён пераадолее прыцягненьне плянэты.

Памеры Дэймаса складаюць 15×12,2×10,4 км.

Паверхня Дэймаса выглядае значна гладчэйшай за паверхню Фобаса. Гэта зьвязана з тым, што большасьць кратэраў пакрытая тонкакрупчастым рэчывам. Відавочна, рэчыва, выкінутае пры ўдарах мэтэарытаў доўгі час заставалася на арбіце вакол спадарожніка, паступова абложваючыся і хаваючы няроўнасьці рэльефа.

У трэцяй частцы разьдзела 3 «Падарожжаў Гулівера» (1726), якая апісвае лятучую выспу Лапута, гаворыцца, што астраномы Лапуты адкрылі два спадарожніка Марса на арбітах, роўных 3 і 5 дыямэтрам Марса з пэрыядам кручэньня адпаведна 10 і 21,5 гадзін. Рэальна Фобас і Дэймас знаходзяцца на адлегласьці 1,4 і 3,5 дыямэтра Марса ад цэнтру плянэты, а іх пэрыяды — 7,6 і 30,3 гадзіны. У той час не існавала такіх магутных тэлескопаў, здольных адкрыць гэтыя спадарожнікі, таму гэтае блізкае супадзеньне вельмі дзіўнае.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  • Фобас — другі спадарожнік Марса

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дэймассховішча мультымэдыйных матэрыялаў