Люксэмбург

дзяржава ў Заходняй Эўропе

Люксэмбу́рґ (па-люксэмбурску: Аўдыё Lëtzebuerg , па-француску: Luxembourg, па-нямецку: Luxemburg), афіцыйна Вялі́кае ге́рцагства Люксэмбург (люкс. Groussherzogtum Lëtzebuerg, франц. Grand-Duché de Luxembourg, ням. Großherzogtum Luxemburg) — малая сухапутная краіна ў паўночна-заходняй Эўропе. Мяжуе з Францыяй, Нямеччынай і Бэльґіяй. Сталіца — места Люксэмбург. Плошча — 2586 км², насельніцтва — 660 809 жыхароў (2023).

Люксэмбург
Grand-Duché de Luxembourg
Großherzogtum Luxemburg
Groussherzogtum Lëtzebuerg
Сьцяг Люксэмбургу Герб Люксэмбургу
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Mir wëlle bleiwe wat mir sinn
Дзяржаўны гімн: «Ons Heemecht»
Месцазнаходжаньне Люксэмбургу
Афіцыйная мова француская, нямецкая, люксэмбурская
Сталіца Люксэмбург
Найбуйнейшы горад Люксэмбург
Форма кіраваньня унітарная парлямэнцкая канстытуцыйная манархія
Анры
Ксаўе Бэтэль
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
168-е месца ў сьвеце
2586,4 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2021)
 • шчыльнасьць
168-е месца ў сьвеце
643 941
255/км²
Этнічны склад
Канфэсійны склад
СУП
 • агульны (2022)
 • на душу насельніцтва
98-е месца ў сьвеце
$90,532 мільярды
$140 694
Валюта эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— абвешчаная

9 чэрвеня 1815
Дамэн верхняга ўзроўню .lu
Тэлефонны код +352
Мапа Люксэмбургу
Мапа Люксэмбургу

Люксэмбург — адзінае ў сьвеце незалежнае вялікае герцагства (ад 1815 году); прадстаўнічая дэмакратыя на чале з манархам. Займае адно зь першых месцаў у сьвеце паводле СУП (ППЗ) на душу насельніцтва. Краіна-заснавальніца ААН, АЭСР, НАТО, Эўразьвязу ды Бэнілюксу. Места Люксэмбург у 2014 року ўключанае ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гісторыя

рэдагаваць

Тэрыторыя Люксэмбурґу ў часы Рымскае імпэрыі ўваходзіла ў склад правінцыі Бэльґіка, а ў Сярэднявечча ў Франкскае каралеўства. З Х стагодзьдзя стала часткай графства Люксэмбург ў складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 1312 граф Генрых VII стаў імпэратарам; адгэтуль пачаўся рост уплыву дынастыі Люксэмбургаў. У 1354 Люксэмбург стаў герцагствам.

У ХV стагодзьдзі герцагства Люксэмбург трапіла пад уладу Габсбурґаў і стала адной з сямнаццаці правінцыяў Нідэрляндаў. Цягам 320 гадоў Люксэмбурґ пераходзіў з Аўстрыі ў склад Гішпаніі, а ў 1714—1794 — зноў Аўстрыі. У часе вайны Першай кааліцыі анэксаваны Францыяй. Згодна з рашэньнем Венскага канґрэсу 1814—1815 гадоў было ўтворана Вялікае герцагства Люксэмбурґ у складзе Германскага Зьвязу і ў асабістай уніі зь Нідэрляндзкім каралеўствам. Сучасныя межы Люксэмбурґу ўсталяваныя ў 1839 годзе бэльґійска-нідэрляндзкай дамовай. Пасьля ліквідацыі Германскага Зьвязу Люксэмбурґ быў абвешчаны нэўтральнай дзяржавай. Аднак і ў Першую, і ў Другую сусьветныя войны краіна была акупаваная нямецкімі войскамі.

У 1945 року Люксэмбург стаў адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 1949 — НАТО, у 1950-х — Эўрапейскіх супольнасьцяў, аб’яднаньня вуглю і сталі, ЭЭС, Эўраатаму. Зь Люксэмбургу паходзяць адзін з «бацькоў» Эўрапейскага Зьвязу Рабэр Шуман, «бацька эўра» П’ер Вэрнэр ды некалькі прэзыдэнтаў Эўрапейскай камісіі. У 1999 року краіна далучылася да Эўразоны.

Палітыка

рэдагаваць

У наш час Люксэмбурґ — канстытуцыйная манархія. Кіраўнік дзяржавы — Вялікі герцаг. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (палата дэпутатаў). У адміністрацыйным сэнсе краіна падзеленая на 3 акругі.

Геаграфія

рэдагаваць

Паўночная частка Люксэмбурґу занятая перадгор’ямі Ардэнаў (вышыня да 559 м), у паўднёвай частцы — невысокія прыступчатыя грады, якія зьніжаюцца на ўсход.

Клімат мерны, пераходны ад марскога да кантынэнтальнага. Сярэдняя тэмпэратура студзеня +2°С, чэрвеня +18°С. Ападкаў выпадае 700—850 мм штогод. Рэкі належаць да басэйну ракі Мозэль.

Шырокалістыя лясы займаюць каля 30% паверхні. Астатнія землі занятыя сельскай гаспадаркай.

Эканоміка

рэдагаваць

Люксэмбурґ — высокаразьвітая індустрыяльная краіна. СУП у 2008 годзе склаў 39,4 млрд даляраў. Асноўнай галінай прамысловасьці ёсьць чорная мэталюргія (каля 30% СУП), акрамя яе разьвіцьцё атрымалі хімічная, скураная, цэмэнтная, фаянсавая, дрэваапрацоўчая, швейная, харчовая галіны. Сельская гаспадарка забясьпечвае каля 1% СУП і заснаваная на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вінаградарстве.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва — 537 тыс. чалавек. Каля 70% насельніцтва складаюць люксэмбурцы, акрамя іх у краіне жывуць партуґальцы, італьянцы, французы і іншыя. Афіцыйнымі мовамі ёсьць люксэмбурская, француская й нямецкая. 95% вернікаў — каталікі.

У адрозьненьні ад большасьці краінаў Эўропы, у Люксэмбурґу няма перавагі таму альбо іншаму віду спорту. Але нягледзячы на гэта, каля 100 000 чалавек у Люксэмбурґу, насельніцтва якога складае 537 000, ёсьць чальцамі тое ці іншае спартовае фэдэрацыі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць