Нотынггэм Форэст

ангельскі футбольны клюб

«Нотынггэм Форэст» (па-ангельску: Nottingham Forest) — ангельскі футбольны клюб з гораду Нотынггэм. Заснаваны ў 1865 годзе. Чэмпіён Ангельшчыны (1978) і двухразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны (1898, 1959). Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1979, 1980).

Нотынггэм Форэст
Поўная назва па-ангельску: Nottingham Forest Football Club
Заснаваны 1865
Горад Нотынггэм, Ангельшчына
Стадыён Сіці Граўнд
Умяшчальнасьць: 30 602
Кіраўнік Эвангеляс Марынакіс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nottinghamforest.co.uk (анг.)

Самы пасьпяховы час прыпаў на кіраўніцтва Браяна Клафа і Пітэра Тэйлара ў канцы 1970-х і пачатку 1980-х. Менавіта ў тую пару каманда двойчы здабыла перамогі ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў 1979 і 1980 гадоў. Галоўнае суперніцтва клюб мае з «Дэрбі Каўнці». Каманды сустрэкаліся адзін з адным больш за 100 разоў.

Ангельшчына

рэдагаваць

Міжнародныя

рэдагаваць
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4   Аб Марату 2001
5   Аб Мурыльлю 2002
6   ПА Ібраім Сангарэ 1997
7   Аб Нэка Ўільямз 2001
8   ПА Эліят Андэрсан 2002
9   Нап Тайва Авоньі 1997
10   ПА Морган Гібс-Ўайт 2000
11   Нап Крыс Ўуд 1991
12   Аб Эндру Амабамідэйл 2002
14   Нап Калам Гадсан-Адоі 2000
15   Аб Гары Тофала 1995
16   ПА Нікаляс Дамінгес 1998
17   Нап Эрык Марэйра 2006
18   ПА Джэймз Ўорд-Проўз (ар. Ўэст Гэм) 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Аб Алекс Марэна (ар. Астан Віла) 1993
20   Нап Жота Сылва 1999
21   Нап Энтані Элянга 2002
22   ПА Раян Ейтс 1997
24   Нап Рамон Соса 1999
25   Нап Эмануэл Дэніс 1997
26   Бр Мац Сэльс 1992
28   ПА Данілу 2001
30   Аб Вілі Балі 1991
31   Аб Нікала Міленкавіч 1997
33   Бр Карлус Мігел 1998
34   Аб Ола Айна 1996
44   Аб Зак Эбат 2006

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць