Охрыд
О́хрыд — горад на ўсходнім беразе Охрыдзкага возера ў Паўночнай Македоніі. Насельніцтва — каля 55,8 тыс. жыхароў. У горадзе вялікая колькасьць маляўнічых дамоў і помнікаў, асноўным артыкулам бюджэту гораду зьяўляецца турызм. Разьмешчаны на ўсход ад Тыраны (Альбанія) і на паўднёвы захад ад Скоп’е. Паводле адной са здагадак назва Охрыд — славянскага паходжаньня й азначае «на градзе», гэта значыць «на гары».
Охрыд | |||||
мак. Охрид | |||||
Від на Охрыд з Крэпасьці Самуіла | |||||
| |||||
Краіна: | Паўночная Македонія | ||||
Статыстычны рэгіён: | Паўднёва-Заходні рэгіён | ||||
Абшчына: | Охрыд | ||||
Кіраўнік: | Нікала Бакрачэскі[d] | ||||
Плошча: | 389,93 км² | ||||
Вышыня: | 695 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 55 749 чал. (2006) | ||||
шчыльнасьць: | 142,97 чал./км² (2006) | ||||
нацыянальны склад: | македонцы, альбанцы, туркі | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +389 46 | ||||
Паштовы індэкс: | 6000 | ||||
Нумарны знак: | OH | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°7′1″ пн. ш. 20°48′7″ у. д. / 41.11694° пн. ш. 20.80194° у. д.Каардынаты: 41°7′1″ пн. ш. 20°48′7″ у. д. / 41.11694° пн. ш. 20.80194° у. д. | ||||
Охрыд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ohridinfo.com/ |
У 1979—1980 гадах Охрыд і Охрыдзкае возера былі ўключаны ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. З 1961 году ў горадзе штогод праводзіцца міжнародны фэсты клясычнай музыкі «Охрыдзкае лета».
Гісторыя
рэдагавацьСучасны горад Охрыд пабудаваны на месцы антычнай грэцкай (іліра-македонскай) калёніі Ліхнідос (грэц. Λυχνιδός), вядомай яшчэ з II—III стагодзьдзяў да н. э. У 148 годзе да н. э. калёнія была захоплена рымлянамі, якія пасьля разбуральнага землетрусу ў 518 годзе амаль цалкам яе перабудавалі, з грэцкіх пабудоваў захаваліся толькі мармуровыя слупы[1].
У пэрыяд рымскага й бізантыйскага валадарства горад зьяўляўся важным гандлёвым пунктам на пабудаванай рымлянамі дарозе ад узьбярэжжа Адрыятычнага мора да Канстантынопалю, вядомай як Эгнатыева дарога (лац. Via Egnatia)[2]. Археалягічныя раскопкі пацьвярджаюць, што горад вельмі даўно прыняў хрысьціянства. Эпіскапы Ліхнідоса бралі ўдзел у першых сусьветных саборах.
Да канца V — пачатку VI стагодзьдзяў горад паступова пачаў засяляцца славянскімі народамі. У 861 годзе ён увайшоў у склад Баўгарыі і неўзабаве атрымліваў сучасную назву, то бок пад назвай Охрыд упершыню згадваецца ў 879 годзе,[2]. У Охрыдзе з 886 году вёў асьветніцкую дзейнасьць вучань Кірыла й Мятода Сьвяты Клімэнт Охрыдзкі, які заснаваў у Охрыдзе паводле загаду баўгарскага цара Барыса кніжную школу па перакладзе царкоўных грэцкіх кнігаў на славянскую мову. Лічыцца, што менавіта ў Охрыдзе ўпершыню быў створаны альфабэт кірыліца[3].
З 990 па 1015 гады Охрыд быў сталіцай Баўгарскага царства цара Самуіла. Над горадам дагэтуль застаюцца руіны ягонай крэпасьці[4]. З 990 па 1018 гады ў Охрыдзе мелася свая патрыярхія. Тым ня менш, пасьля заваёвы Охрыда Бізантыяй у 1018 годзе, у Охрыдзе застаўся толькі архіэпіскап Охрыдзкага аўтакефальнага архіэпіскапства, які падпарадкоўваўся патрыярху канстантынопальскаму. Пад валадарствам Бізантыі была пабудавана вялікая колькасьць храмаў.
Пры Іване Асене II (1218—1241) быў уключаны ў склад адноўленага незалежнага Баўгарскага царства. У 1334 годзе быў заваяваны сэрбскім каралём Стэфанам Душанам.
У 1394 годзе горад акупавалі войскі Асманскай імпэрыі, пад уладай якой ён заставаўся да 1912 году, паступова прыходзячы ў заняпад[2]. У 1840-я гады расейскі славіст Віктар Грыгаровіч адзначыў, што насельніцтва гораду пераважна баўгарскае, а таксама валаскае і турэцкае і часткова — грэцкае і альбанскае[5]. Паводле дадзеных баўгарскага этнографа Васіла Кынчава ў канцы XIX стагодзьдзя колькасьць насельніцтва Охрыда складала 14 860 чалавек — 8 000 баўгары, 5 000 туркі, 300 альбанцы-мусульмане, 300 альбанцы-хрысьціяне, 460 валахі і 600 цыганы[6]. У 1913 годзе, пасьля заканчэньня Першай Балканскай вайны горад адышоў да Сэрбіі[2].
Дэмаграфія
рэдагавацьПаводле перапісу 2002 году, у горадзе Охрыд пражывала 42 033 жыхары.[7]
Этнічны склад:
Родныя мовы жыхароў гораду:
- македонская, 34 910 (83,1%)
- альбанская, 3957 (9,4%)
- турэцкая, 2226 (5,3%)
- іншыя, 1017 (2,4%)
Рэлігійны склад:
- праваслаўныя хрысьціяне, 33 987 (80,9%)
- мусульмане, 7599 (18,1%)
- іншыя, 447 (1,1%)
Помнікі гісторыі й культуры
рэдагаваць- Антычны тэатар
- Базыліка Сьвятой Сафіі
- Мячэт Зэйнал Абідына
- Мячэт імя прарока Мухамэда
- Манастыр Перыўлепты Охрыдзкай
- Манастыр Сьвятога Навума Охрыдзкага
- Плаошнік — адноўлены сабор Сьвятога Клімэнта Охрыдзкага і руіны «ўнівэрсытэту»
- Самуілава твердзіна — крэпасьць
- Храм Багародзіцы Захумскай Сьвятой Завум
- Храм Сьвятога Ёвана Канэо
Гарады-пабрацімы
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ «Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986.
- ^ а б в г Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.
- ^ Димитри Хоматиан. Краткое житие Климента Охридскога, XIV (баўг.) (грэцк.)
- ^ Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. 2006.
- ^ Григорович, В. Очеркъ путешествія по Европейской Турціи, Москва, 1877
- ^ Кынчов, Васил. Македония. Этнография и статистика, София 1900, с. 252 (баўг.)
- ^ Macedonian census, language and religion
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьОхрыд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў