Салетравая вайна
Сале́травая вайна́ (па-гішпанску: Guerra del Pacifico) — вайна, якую Чылі вяла паміж 1879 і 1883 гадамі супраць Балівіі і Пэру за ўплыў на землях Антафагаста, што сёньня адміністрацыйна адносяцца да чылійскай правінцыі Атакама. Справа была ў тым, што галоўным багацьцем рэгіёну былі незвычайна вялікія залежы нітратаў.
Чылійскія прадпрыемствы пачалі здабычу нітратаў, што ў 1873 годзе дало падставу Пэру і Балівіі да ўтварэньня патаемнага альянсу з мэтай авалоданьня чылійскімі прадпрыемствамі. Па пагадненьні 1874 году Чылі гарантавала Балівіі кантроль над спрэчнымі тэрыторыямі, але пры ўмове, што чылійскія кампаніі на 25 гадоў вызваляюцца ад падаткаў.
Нягледзячы на пагадненьні, у 1878 годзе прэзыдэнт Балівіі Іларыён Даса (Hilarión Daza) запатрабаваў падаткі ад прадпрыемстваў, датуючы іх яшчэ 1874 годам. Гэта было правакацыяй на інтэрвэнцыю, якая ў сваю чаргу зьнішчала сілу дзеяньня пагадненьняў па рубяжах. Паміж Чылі і Пэру было падпісана Анконскае пагадненьне, па якім гарады Арыка (Arica) і Такна (Tacna) заставаліся часова пад чылійскім кантролем. Толькі ў 1929 годзе Такна быў аддадзены Пэру, Арыка так і застаўся ў Чылі. Балівія страціла выхад у Пацыфіку і таксама шматлікія тэрыторыі пустыні Атакама, што было прызнана Балівіяй у пагадненьні 1904 году. Але Балівія і па сёньняшні дзень патрабуе ад Чылі свабодны выхад да Ціхага акіяна.