Энвэр Ходжа

альбанскі палітычны дзяяч

Энвэ́р Халіл Хо́джа (па-альбанску: Enver Halil Hoxha; 16 кастрычніка 1908, г. Гіракастра, Альбанія — 11 красавіка 1985, Тырана) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Альбаніі.

Энвэр Ходжа
Enver Halil Hoxha
Энвэр Ходжа ў 1971 годзе
Энвэр Ходжа ў 1971 годзе
Першы сакратар Альбанскай партыі працы
8 лістапада 1941 — 11 красавіка 1985
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Раміз Алія
Старшыня Рады міністраў Албаніі
1 студзеня 1946 — 23 ліпеня 1954
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Махмэт Шэху
Міністар замежных справаў Альбаніі
22 сакавіка 1946 — 23 ліпеня 1953
Папярэднік: Омэр Нішані
Наступнік: Бэхар Шцюла
Міністар нацыянальнай абароны Альбаніі
1944 — 1953
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 кастрычніка 1908
г. Гіракастра
Памёр: 11 красавіка 1985
Тырана
Партыя: Альбанская партыя працы
Сужэнец: Нэджміе Ходжа[d]
Дзеці: Ілір Ходжа[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Суворава I ступені Order of Skanderbeg Order of the People's Hero
Hero of Albania
Народны герой Югаславіі

Біяграфія

рэдагаваць

У 1930—1936 вучыўся ва ўнівэрсытэтах г. Манпэлье (Францыя) і Брусэль. 3 1941 сябра кампартыі Альбаніі (КПА; з 1948 Альбанская партыя працы, АПП), сябра яе ЦК, з 1943 генэральны сакратар КПА. У 1942—1945 чалец Прэзыдыюму, старшыня нацыянальна-вызваленчага фронту Альбаніі (са жніўня 1945 — Дэмакратычны фронт Альбаніі, ДФА).

У 1944—1954 галоўнакамандуючы нацыянальна-вызваленчай арміі (з 1945 альбанская Народная армія), адначасова ў 1944—1946 узначальваў Часовы дэмакратычны ўрад, у 1944—1953 міністар нацыянальнай абароны. У 1946—1954 старшыня Рады міністраў і міністар замежных справаў (1946—1953). У 1948—1954 генэральны сакратар, зь ліпеня 1954 1-ы сакратар ЦК АПП.

Адмовіўся ўхваліць рашэньні XX і XXII зьездаў КПСС па крытыцы культу асобы Сталіна. Ініцыятар разрыву адносінаў з СССР (1961) і зьнешнепалітычнай пераарыентацыі краіны на Кітай.

Аўтар успамінаў.