Перайсьці да зьместу

Мат’ё Дэбюшы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мат’ё Дэбюшы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 ліпеня 1985(1985-07-28)[1] (39 гадоў)
Рост 176 см
Вага 74 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2013
2013—2014
2014—2018
2016
2018—2021
2021—2023
Ліль
Ньюкасл Юнайтэд
Арсэнал
Бардо (арэнда)
Сэнт-Эт’ен
Валянсьен
231 (16)
43 (1)
13 (1)
9 (0)
86 (11)
53 (1)
Зборныя
2011—2015 Францыя 27 (2)

Мат’ё Дэбюшы (па-француску: Mathieu Debuchy; нарадзіўся 28 лістапада 1985 году, Фрэтэн, Францыя) — колішні францускі футбаліст, які гуляў на пазыцыі абаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі.

Мат’ё з раньняга дзяцінства навучаўся ў юнацкай сыстэме «Лілю», дзе правёў амаль 10 гадоў. Пасьля чаго быў запрошаны ў асноўную каманду пасьля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Францыі сэзону 2003—2004 гадоў. Ён атрымаў нумар 33. Ягоны дэбют за асноўную каманду адбыўся 31 студзеня 2004 году ў матчы супраць клюбу «Мэц», у рамках чэмпіянату Францыі[2].

«Ньюкасл Юнайтэд»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 студзеня 2013 году Дэбюшы перайшоў у ангельскі клюб «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы пяці з паловай гадовую дамову да лета 2018 году, за неназваную суму, але як паведамляецца за францускага абаронца ангельцы выплацілі 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў[3][4]. Мат’ё дэбютаваў у складзе новага клюбу 12 студзеня 2013 году ў матчы супраць «Норыдж Сіці»[5]. Свой першы гол за новы клюб забіў у гасьцявым матчы супраць «Сандэрлэнда» 27 кастрычніка 2013 году, зраўняўшы лік пасьля першага тайма, аднак клюб ўсё ж такі трываў паразу зь лікам 2:1.

17 ліпеня 2014 году Дэбюшы падпісаў доўгатэрміновы кантракт зь лёнданскім «Арсэналам». Як мяркуецца, гэты трансфэр каштаваў «кананірам» каля 12 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. У новым клюбе Мат’ё атрымаў кашулю з нумарам 2. Дэбютаваў у складзе «кананіраў» 10 жніўня ў матчы на Супэркубка Ангельшчыны, дзе «Арсэнал» атрымаў перамогу зь лікам 3:0 над клюбам «Манчэстэр Сіці».

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 жніўня 2010 году Мат’ё быў выкліканы ў асноўную зборную Ляранам Блянам, для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвэгіі 11 жніўня 2010 году[7].

2 кастрычніка 2011 году атрымаў чарговы выклік у зборную, паколькі правы абаронца французаў Бакары Санья напярэдадні матчу атрымаў траўму. 7 кастрычніка Мат’ё згуляў свой ​​першы матч за Францыю ў гульні супраць зборнай Альбаніі на «Стад дэ Франс», у якім французы перамаглі зь лікам 3:0[8].

«Ліль»:

«Арсэнал»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]